Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯНе цяжка здагадацца, аб якім «брыдкім вельмі часе» вя-дзе гутарку Ельскі — гэта нядаўняя народная рэвалюцыя 1905—1907 гг. I вось супраць нарастания рэвалюцыйна-вызваленчага руху, супраць «прывіду» новай рэвалюцыйнай буры накіраваны цяпер усе намаганні няўрымслівага аўта-ра. Як і ў больш ранніх сваіх творах, гэты, па яго ўласнаму азначэнню, «папячыцель трэзвасці» праводзіць рэакцый-ныя ідэі рэлігійнасці, самаўдасканалення, прымірэння. Народ у яго творах — тупая, бяздарная, інертная маса, не здольная на высокія пачуцці і імкненні. I дарма буржуаз-на-нацыяналістычная крытыка імкнулася прадставіць гэ-тага цемрашала як «абаронцу» «ўсяго» беларускага народа і «шчырага хрысціяніна», бо зусім не па-хрысціянску гучалі стылізаваныя пад фальклор «Перастрогі Старога дзеда», дзе Ельскі, трацячы самавалоданне, злавесна пагражае ўсім «блуднікам»: За цяперашні грэшны пост Даць бы блуднікам у хвост, I тым, што жыццё бліжнім труюць, Каб ведалі, дзе ракі зімуюць. Мараль заключных радкоў «Перастрогі...» выводзіцца Ў духу змрочных часоў сталыпінскай рэакцыі:
Мужыкам жа іхняга не займаць, А ўсе мусім працаваць . Няма неабходнасці прадаўжаць гэтую пераканаўчую аўтахарактарыстыку А. Ельскага — рэакцыйная яе сут-насць больш чым відавочна. 3 аналагічных пазіцый «асветніцкага» маралізатарства зыходзіў і Восіп Арлоўскі ў сваіх «Беларускіх народных апавяданнях» (Полацк, 1908). Ужо з першых старонак зборніка гэты прапаведнік цемры і прымусу заўзята паву-чае «лянівых» сялян: Я вам даю добру раду: Перастаньце вы зло тварыць, Бо нас злы дух вядзець на здраду, Каб нас у бездну зарыць. Прычынай сацыяльнай няроўнасці ён лічыць хранічнае гультайства і атэізм працоўных, якім за кару пагражае «страшны суд» і «вогненны вір» (верш «Прахор»). Ідэалі-зуючы феадальныя грамадскія адносіны («Епіфан»), Ар-лоўскі сцвярджае вечнасць і непарушнасць класавай няроў-насці, адкрыта прапагандуе вернасць царскаму трону. Так, у апавяданні «Шляхціч і мужык» ён прапануе непасрэдна звярнуцца з просьбай да цара аб паляпшэнні лесу шляхты і мужыкоў, якія быццам бы аднолькава церпяць ад сучас-най капіталістычнай цывілізацыі: «Цяпер у нас слава богу гасудар Нікалай Аляксандравіч, можна сказаць, што ангел у чалавечым целе, то ён мог бы гэту міласць зрабіць... мог бы палегчыць іх... нешчаслівы лес» . |