Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯПраўда, яшчэ год семдзесят таму назад Ян Чачот на-друкаваў каля трыццаці ўласных песняў, напісаных так добра накшталт народных, што і адрозніць ад іх было не зусім легка. Але зборнічка таго даўно ўжо няма, вершы Чачота не перадрукованы, ніхто іх не ведае і ніякага уплыву на нашу пісьменнасць яны не мелі і не маюць. Замала «беларускасці» было (апрыч Чачота ды Петру-ка з-пад Крошына, ды яшчэ, быць можа, Баршчэўскага) у нашых даўнейшых песняроў, творы каторых мы ведаем, замала яе і ў сучаснікаў» (II—40). Такі суровы прысуд не можа не здзіяіць, калі ўлічыць ранейшыя выказванні паэта аб фалькларызме Купалы, Ко-ласа і іншых пісьменнікаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку. Як вынікае з далейшых меркаванняў, сам працэс збліжэння літаратуры з фальклорам трактуецца аўтарам некалькі аднабакова; збліжэнне гэтае ён трактуе ў звужа-ным плане засваення пераважна знешніх рыс народнай пес-Hi і яе паэтыкі. Так, у якасці ўзору сапраўднай творчасці ў «народным духу» Багдановіч падае верш К. Каганца «Каб-зар»: Ой, вецер. шуміць, ой, вецер гудзе, А цераэ поле чалавек ідзе, Ой, полем ідзе I штось ён нясе, I хлопец яго за руку вядзе. Ой, праз поле хлопец старца вядзе. Які' гэта старац з хлопцам ідзе? То кабзар ідзе I кабзу нясе, А хлопец за руку к вёсцы вядзе. У вёску прышоў, на прызбі ён сеў I ціха людзям спяванку запеў; Укруг людзі стаяць, На старца глядзяць, Бо да душы бедным людзям запеў. Галавою добрым людзям кіўне, Грудку старую шырока надзьме, У струны ўтне, Словы дабярэ I песню старую свету пяе '. |