Произведения Интересные ссылки | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯЯк відаць, К. Каганец, удала наследуючы стыль і асаб-лівасці народнай песні, не выходзіць за.рамкі пэўнай сты-лізацыі. Аднак Багдановіч схільны пераацаніць ідэйна-ма-стацкія вартасці твора, сцвярджаючы, што «Кабзар» — рэч самародная, веючая народным духам і пакідаючая моц-нае ўражанне» (II—40). Тут адчуваецца непаслядоўнасць у тэарэтычных пазі-цыях М. Багдановіча, які, выступаючы супраць знешняй стылізацыі пад фальклор, у якасці лепшых дасягненняў бе-ларускай паэзіі ў гэтай галіне прыводзіць якраз не най-больш характерны і пераканаўчы прыклад. Сапраўдныя ўзоры творчага выкарыстання фальклорных традыцый трэ-ба было шукаць у паэзіі Купалы, Коласа і іншых прадстаў-нікоў беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай літаратуры. Нарэшце, добрым узорам «вершаў беларускага складу» маглі служыць і ўласныя творы аўтара артыкула «Забыты шлях». I хаця ў асобных месцах артыкула адчуваецца пэў-ная фрагментарнасць, а часам недакладнасць ці паспешлі-васць вывадаў і заўваг (што можна яшчэ тлумачыць і скла-данасцю пытання, і неспрыяльнымі ўмовамі для шырокай распрацоўкі іх — абмежаванасць даследуемага матэрыялу, ваенныя ўмовы і г. д.), тым не менш, суб'ектыўна ў асноў-ных сваіх меркаваннях Багдановіч кіраваўся шчырымі кло-патамі аб развіцці народнай беларускай культуры. «Як кожны народ мае сваю нацыянальную душу,— піша Багда-новіч,— так ён мае і свой асаблівы склад (стыль) творчасці, найбольш прыдатны да гэтай душы. Ёсць ён і ў нас, белару-саў, і мы мусім звярнуцца да яго, каб улажыць што-небудзь свае у скарбніцу светавой культуры, каб уліць у нашу паэ-зію свежыя сокі, каб стаць бліжэй да душы роднага народа, лепей паталіць яе духоўную смагу і сапраўды ўзяцца за вя-лікую працу: развіццё беларускай народнай культуры» (II—41). Як бачым, у аснове артыкула «Забыты шлях» — каш-тоўная ідэя паглыблення народнасці літаратуры шляхам набліжэння яе да адлюстравання жыццёвых патрэб народа. Цяпер фальклор у разуменні паэта не знешні, дэкаратыўны элемент упрыгожання вершаў і прыдання ім этнаграфічнага каларыту, як гэта было ў некаторых ранніх яго вершах, а пленная крыніца ідэйна-мастацкага ўзбагачэння паэзіі «жы-вымі сокамі» народнай творчасці. Сутнасць сапраўднай народнасці літаратуры Багдановіч бачыць ва ўменні ад-чуць і па-мастацку выразіць «народны дух» (II—43). Які ж сэнс прыдаваў гэтаму паняццю паэт? Па яго думцы, гэта здольнасць пісьменніка пранікнуць у жыццё і быт свайго народа, умение авалодаць своеасаблівасцямі яго «складу творчасці», гатоўнасць «стаць бліжэй да душы роднага народу» (II—41). Багдановіч разумее ўсю склада-насць пытання, ён папярэджвае аб цяжкасцях, якія непазбежна паўстануць перад пісьменнікам на гэтым «забытым», але ўдзячным шляху да сапраўднай народнасці беларускай літаратуры: «Бо што такое «народны дух»? На ім няма ні кляйма, ні плёмбы, а таму пад яго прыкрыццём, канечнс, будуць занасіцца ў нашу пісьменнасць і наследаванні з вя-лікарускай ды ўкраінскай народнай паэзіі, пад уплыў като-рых так лёгка падпасці, і ўласныя нікчэмныя выдумкі, і яшчэ шмат што» (II—43).
|