Произведения Интересные ссылки | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯУ новую эпоху вызваленчага руху маштабы і самыя ме-тады выкарыстання фальклору ў літаратуры значна мя-няюцца. Палітычная актывізацыя народных мае пад уплывай абвастрэння нацыянальна-вызваленчай барацьбы пачатку XX ст. патрабавала вылучэння новых ідэйных і эстэтычных ідэалаў і адпаведных форм іх мастацкага ад-люстравання. Цэнтральнай тэмай беларускай рэвалюцый-на-дэмакратычнай літаратуры стала тэма барацьбы народа за свае правы. Услаўленне героікі рэвалюцыйнага дзеян-ня — подзвігу патрабавала сталага звароту да выкарыстання элементаў рамантычнай узнёсласці, гераізацыі, паэтыч-най сімволікі і інш. Якраз гэтыя неабходныя якасці мастацкага ўвасаблення рэчаіснасці арганічна ўваходзілі ў арсенал народнай творчасці ў якасці яе асноўных традыцыйных элементаў. Умелае спалучэнне лепшых фальклорных традыцый — народнай мудрасці, сацыяльнага аптымізму, народнага светаўспрыймання — з перадавымі рэвалюцыйнымі ідэямі дало асабліва плённыя вынікі ў паэтычнай дзейнасці Я. Ку-палы і Я. Коласа. Прадаўжаючы выдатныя традыцыі ру-скай і беларускай літаратуры XIX ст. у выкарыстанні фальклору, Купала і Колас узнялі праблему суадносін літаратуры і фальклору на новую, вышэйшую ступень. Народная паэзія, па іх думцы, павінна не толькі стаць крыні-цай пазнання і выяўлення надзённых патрэб і імкненняў народных, але і сродкам узмацнення вызваленчых рэвалю-цыйных матываў у самой літаратуры, сродкам паглыблення яе грамадска-выхаваўчай ролі. У вусна-паэтычнай народнай творчасці ўвагу Купалы і Коласа прыцягваюць у першую чаргу сацыяльныя элементы і матывы. Іх найбольш цікавяць легенды і паданні аб гераічных учынках і самаахвярных змагарах за народнае шчасце, за праўду. Яны ахвотна звяртаюцца і да іншых жанраў народнай паэзіі — сатырычных казак, баек, народнай лірычнай песні. У той жа час яны ніколі не падпарад-коўваюць сваіх творчых задум народнай стыхіі, наадварот, перапрацоўка найбольш каштоўных, сацыяльна-завостра-ных фальклорных матываў, асабліва гераічных, накіравана на тое, каб прыдаць ім большую выпукласць, падкрэсле-насць і надзённасць. Дзякуючы гэтаму само выяўленне народных ідэалаў у творчасці Я. Купалы і Я. Коласа набыло большую выразнасць, значнасць і актуальнасць. Дастатко-ва ўспомніць такія паэтычныя шэдэўры, як «Курган», «Ма-гіла льва», «Бандароўна», драматычныя паэмы Купалы або «Сымон Музыка», «Новая зямля» і «Казкі жыцця» Коласа, каб уявіць сабе, на якія ідэйна-творчыя вяршыні былі ўзняты папулярныя ў беларускім фальклоры вобразы і матывы. Іменна сталая арыентацыя на лепшыя фальклорныя традыцыі ў значнай ступені абумовіла сабою развіццё паэтычнага таленту Купалы і Коласа па шляху рэалізму і арганічнай народнасці. У рэчышчы гэтых перадавых купалаўска-коласаўскіх фалькларыстычных традыцый праходзілі творчыя пошукі цэлай плеяды іх паплечнікаў і паслядоўнікаў — Цёткі, Ц. Гартнага, А. Гурло і многіх іншых беларускіх пісьмен-нікаў пачатку XX стагоддзя. Нягледзячы на стрыманыя, часам нават памылковыя заўвагі аб дасягненнях у галіне мастацкага фалькларызму вядучых нашых пісьменнікаў, у артыкуле «Забыты шлях» Багдановіч зыходзіў, па сут-насці, з аналагічных пазіцый, калі гаварыў аб неабходнасці творчых узаемаадносін літаратуры і фальклору. Зразумела, у гэтым напрамку не ўсё яшчэ было зроблена, і намаганні Багдановіча якраз накіраваны на неадкладнае ажыўленне гэтага «забытага шляху» ў літаратурнай творчасці. Па думцы паэта, зварот да нацыянальнага фальклору неабходны для таго, каб «жыць беларускімі думамі» (Я. Купала), пра-пікнуцца «народным духам» (Багдановіч) і такім чынам дэмакратызаваць беларускую рэалістычную літаратуру, на-бліжаючы яе да ўспрыйманняў і густаў шырокіх мае. Якія ж асноўныя прынцыпы выкарыстання фальклору на гэтым «шляху да шырокага развіцця» беларускай паэзіі, у напрамку паглыблення яе народнасці? Па думцы Багда-новіча, тут магчымы два шляхі: «Мы можам жыўцом браць з народных песняў тыя скарбы, аб каторых была мова вы-шэй (ідэйнае багацце і мастацкія вартасці.— М. Г.),— браць і ўстаўляць у свае вершы; далей — мы можам вучыц-ца ў народа, навыкаць да яго творчаскіх падходаў» (II—42). |