Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯЯк відаць, у сцверджаннях Г. С. Жалезняка зусім ад-сутнічае спроба разабрацца ў сутнасці гэтай выключна ха-рактэрнай і самабытнай з'явы ў творчасці Багдановіча. На-адварот, першыя фалькларыстычныя практыкаванні паэта поўнасцю атаясамліваюцца з данінай імпрэсіянізму. Г. С. Жа-лязняк зусім адвольна намагаецца пашырыць асобныя прыватныя рысы на ўсю творчасць паэта, неабгрунтавана адкідаючы ўсё тое каштоўнае, вядучае, асноўнае, што са-праўды вызначала аблічча пісьменніка і павінна ў першую чаргу ўлічвацца пры падагульненні яго творчых дасягнен-няў. Даследчыя «вывады» Жалезняка не цяжка зразумець, калі ўлічыць яго настойлівыя намаганні «залічыць» Багда-новіча ў лагер прыхільнікаў сімвалізму і супрацьпаставіць яго такім чынам плыні крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Ён адкрыта сцвярджае: «У стылістычных ад-носінах гэта перыяд найбольшага ўплыву на Багдановіча паэзіі перадсімвалісцкай і сімвалісцкай... Гэта... перыяд найменшых сувязей з традыцыяй беларускай літаратуры і найбольш радыкальнага абходу гэтай традыцыі як па лі-ніі тэм, так і па лініі мастацкага метаду» Гэтыя погляды Г. С. Жалезняка на характер і сэнс ран-ніх эстэтычных пазіцый Багдановіча не вызначаюцца асаб-лівай навізной ці арыгінальнасцю, бо сваімі асноўнымі па-лажэннямі прымыкаюць да думкі праф. М. Петуховіча, які яшчэ ў 1923 г. пісаў, што «па самаму складу сваёй думкі, па сваёй філасофіі М. Багдановіч з'яўляецца тыповым прад-стаўніком імпрэсіянізму» . Не знайшлі належнага асвятлення міфалагічныя творы Багдановіча і ў пазнейшых працах. Так, Д. Савановіч у артыкуле «Фальклор у творчасці М. Багдановіча» (1941), знаходзячыся, відавочна, у палоне распаўсюджаных схем і ўсталяваных поглядаў, сцвярджае, што «т. зв. малодшая міфалогія пад пяром Багдановіча ператвараецца ў сродак стварэння імпрэсіяністычнага пейзажу ў стылі мадэр-нізму» .
3 другога боку, не можа задаволіць тлумачэнне міфа-лагізму М. Багдановіча як свядомага выяўлення адмоўных адносін маладога паэта да тагачаснай сацыяльнай рэчаіс-насці: Так, напрыклад, Б. Корман сцвярджае, што Багда-новіч «у большасці міфалагізіруючых вершаў адлюстроўвае адмоўныя з'явы сацыяльнай, грамадска-палітычнай рэчаіс-насці, дае ім ацэнку, паказвае сілы, якія супрацьдзейніча-юць адмоўным з'явам сацыяльнай грамадска-палітычнай рэчаіснасці; прадказвае, нарэшце, вынік барацьбы паміж гэтымі сіламі» Тут яўна перабольшанае падкрэсліваннс сацыяльнай мэтанакіраванасці ўсіх міфалагічных вершаў М. Багдановіча, прычым разгляд іх падаецца ў поўным ад-рыве ад астатніх твораў, без уліку светапогляду і эстэтыч-ных густаў маладога гіаэта. Зразумела, што такім «паляп-шэннем» фактаў нельга вытлумачыць самую сутнасць і вы-токі гэтай цікавай з'явы. |