Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯГэты лаканічны куплет-дыялог народнай песні разгор-нуты ў паэме ў асобны раздзел, прысвечаны паказу рас-чаравання нешчаслівага камара. У адпаведнасці са зместам тут паслаблены гумарыстычныя элементы, яны саступаюць месца лірыка-драматычным інтанацыям. Шляхам узмацнен-ня рэалістычных элементаў Багдановіч на першае месца вы-лучае тыя маральна-этычныя праблемы, што толькі намеча-ны ў некаторых фальклорных песнях — бестурботная і ля-нівая мушка-жонка даводзіць да адчаю мужа-камара. У адрозненне ад фальклорных твораў у паэме Багдановіча матыў гэты псіхалагічна больш абгрунтаваны і па-мастацку разгорнуты: Абляцелі кветачкі Не ў пару. Невясёла шэраму Камару. Як пачаў ён параю 3 мушкай жыць — Давялося беднаму Патужыць. Не ўмее мушачка Працаваць, Толькі ўмее. з хлопцамі Жартаваць; Ані выткаць кросенкі, Ані шыць, Ані стравы хораша Наварыць. (1-78) |