Произведения | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯАднак самая трагічная развязка драматычных падзей —-пакаранне Максіма — наступав не адразу. Згодна з асноў-най ідэйнай задачай твора — выявіць эмацыянальны стан героя, падкрэсліць яго душэўную сілу і прыгажосць,— Баг-дановіч па-майстэрску ўводзіць характэрны для фальклор-нага эпасу прыём т. зв. «запавольвання» дзеяння. Гэтага ён дасягае шляхам увядзення т. зв. «агульных месц» і шмат-разовага іх чаргавання з развітальнымі песнямі-імправі-зацыямі Максіма. Трэба сказаць, што агульныя месцы ў паэме не носяць характару традыцыйных, часта нават стра-ціўшых свой сэнс, паўтораў. Яны тут арганічныя і прыста-саваны да канкрэтнай творчай задачы аўтара — сканцэнт-раваць увагу на найбольш значных месцах і стварыць адпаведны эмацыянальна-псіхалагічны фон. Іменна дзякуючы ўвядзенню агульных месц, ствараецца адчуванне кроу-нага адзінства Максіма з народнай масай, якая не толькі шчыра спачувае бязвінна асуджанаму, але і ўсведамляе, хай сабе і моўчкі, яго маральную перавагу: Ціха ўсё — толькі струны звіняць, Толькі песня разліваецца. Людзі добрыя навакол стаяць,— 3 болю сэрца разрываецца. (1-83) Характэрна, што гэтыя паўторы, згодна з традыцыямі фальклорнай кампазіцыі, уведзены непасрэдна перад устаў-нымі песнямі-імправізацыямі ў момант найвышэйшага дра-матычнага напружання (перад кульмінацыяй) і такім чынам як бы «адцягваюць» самую развязку дзеяння — пакаранне Максіма. У такой эмацыянальнай атмасферы закаваны ў кайданы Максім з пачуццём гордасці, якая мя-жуе з сапраўднай мужнасцю і гераізмам, звяртаецца да народа з развітальнымі песнямі. Першая развітальная песня Максіма заснавана на народных павер'ях і пададзена тут у выразных сказавых інта-нацыях: Не вятрыска са паўночы павявае, Ціха сон у камору ўступае, Вочы мне стуляе, ацьмянжае. То не птушка ў гняздзечку ўстрапянулася — Маё сэрца ўлякнулася. Снілась мне — я ўзмежкам іду, Поруч збожжа калыхаецца, Поруч збожжа калыхаецца, Буйнай срэбнай расой асыпаецца. Сёння споўніўся той нядобры сон, Сёння споўніўся цераз дзевяць дзён. (1-82) Збожжа, з якога асыпаецца «срэбная раса», ва ўяўлен-нях Максіма асацыіруецца са смерцю, з развітаннем з жыц-цём. Трывожныя прадчуванні героя ўзмацняюцца шляхам увядзення адмоўных паралелізмаў («Не вятрыска са паў-ночы павявае...» і «То не птушка ў гняздзечку ўстрапяну-лася...»), якія сімвалізуюць тут набліжэнне злавесных падзей. Другая песня-зварот пабудавана па форме разгорнутага трохчленнага паралелізму: Магда, Магдачка, Мая зоранька ясная, Маё сонейка пракраснае! Ой, ад сонейка Па зямлі цвяты расцвітаюць, Ад яго ж яны й пасыхаюць. А ты, сонца, свеціш, Залатое, святое, I не ведаеш тое. (1-83) |