Произведения Интересные ссылки трансформер ходунки . АТС Телеком lg 100 атс поставка и настройка . жироуловитель под мойку найти лучший сайт москва и область. | МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯКніга Міколы Грынчыка «Максім Багдановіч і народная паэзія» прысвечана пытанням узаема-адносін творчасці М. Багдановіча і беларускага фальклору. Тут шырока асвятляецца творчы шлях таленавітага паэта і яго роля ў барацьбе за передавши прынцыпы рэалізму і народнасці ў белару-скай літаратуры. Ідэйна-творчыя пошукі Максіма Багдановіча разглядаюцца ў непасрэднай сувязі з характэрнымі з'явамі літаратурна-грамадскага жыцця пачатку XX стагоддзя. Літаратурна-грамадская дзейнасць Максіма Багданові-ча — аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай дэмак-ратычнай культуры — прыпадае на апошняе перадрэвалю-цыйнае дзесяцігоддзе (1907—1917)\ Як вядома, гэта быў заключны этап гістарычнага руху народных мае Расіі да свайго канчатковага разняволення ў кастрычніку 1917 года. Ва ўмовах няспыннага абвастрэння класавай і ідэалагіч-най барацьбы значна ўзрастала грамадска-выхаваўчая роля літаратуры. Пошукі новых шляхоў асэнсавання рэчаіс-насці, няўхільнае набліжэнне да жыцця і барацьбы свайго народа, далейшае ўдасканаленне самой мастацкай формы — усё гэта характэрныя тэндэнцыі ў развіцці ўсёй тагачаснай беларускай рэалістычнай літаратуры. Асаблівую ролю ~ ў развіцці перадавых творчых прынцыпаў рэалізму і на-роднасці адыгрываў фальклор. Як выяўленне адвечных дум і спадзяванняў народа, ён разам з сацыяльнай рэчаіснас-цю з'яўляўся невычэрпнай крыніцай узбагачэння грамад-скіх імпульсаў мастацтва, дзейсным сродкам выяўлення народных ідэалаў шчасця і свабоды — гэта значыць, крыніцай паглыблення народнасці літаратуры. У той жа час зварот перадавых пісьменнікаў да народнай творчасці быў прадык-таваны ўмовамі барацьбы за нацыянальную самабытнасць беларускай літаратуры, за яе поўную ізаляцыю ад рэакцый-ных дэкадэнцкіх уплываў і наследаванняў, за набліжэнне мастацкай творчасці да жывых крыніц сацыяльнай рэчаіс-насці. Выключную ролю ва ўсталяванні перадавых творчых прынцыпаў у беларускай літаратуры пачатку XX ст. ады-гралі нашы народный песняры — Янка Купала і Якуб Ко-лас. 1х паэтычная творчасць, як вышэйшае дасягненне беларускай нацыянальнай культуры, разам з лепшымі літаратурнымі традыцыямі арганічна ўвабрала ў сябе і найбольш каштоўныя элементы фальклору — яго гумані-стычную, сацыяльную накіраванасць, багацце і самабыт-насць яго паэтычных форм і жанраў. \/ У рэчышчы гэтых перадавы-х дэмакратычных трады-цый беларускай літаратуры пачатку XX ст. фарміраваліся і эстэтычныя погляды маладога М. Багдановіча. У аснове настойлівых ідэйна-творчых пошукаў паэта з самага пачатку ляжала шчырае імкненне па-мастацку асэнсаваць харак-тэрныя з'явы тагачаснай сацыяльнай рэчаіснасці, вы-явіць найглыбейшыя думы і адчуванні ааяаволеных царызс мам| народных мае Беларусі. Зварот Багдановіча да невы-чэрпных крыніц народнай творчасці быў падпарадкаваны задачам далейшай дэмакратызацыі беларускай літарату-ры — арганічнага набліжэння яе да жыцця і барацьбы свайго народа за сацыяльнае і нацыянальнае разняволенне. Праўда, на раннім этапе з прычыны няспеласці света-погляду паэт не здолеў адразу стаць на шлях найбольш перспектыўнага выкарыстання фальклору, а таму ў яго пер-шых літаратурных спробах адчуваецца часам пэўная адна-баковасць, абмежаванасць. Гэтыя абставіны далі падставу для супярэчлівых, а то і проста неабгрунтаваных сцвер-джанняў аб вытоках і характары ўсёй ранняй творчасці М. Багдановіча. Так, некаторыя даследчыкі імкнуліся пры-даць празмернае значэнне прыватна біяграфічным, ці т. зв. «кніжным», фактарам, якія быццам бы акрэслілі асноўныя шляхі творчага фарміравання паэта і напрамак яго фаль-кларыстычных пошукаў. Зразумела, што нельга зусім не ўлічваць тут біяграфічных фактаў: умовы выхавання, вучоба, уплыў тых кніжных і этнаграфічных матэрыялаў, які-мі карыстаўся малады Багдановіч, бясспрэчна адыгралі пэўную ролю ў працэсе творчага станаўлення паэта. Аднак важна акрэсліць межы і характар гэтых ранніх уплываў. |