Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАI гэта заканамерна: найпершая задача крытыкі — вы-явіць сацыяльную сутнасць твора, яго грамадзянскі пафас. Аднак там, дзе за справу бярэцца недастаткова кваліфіка-ваны крытык, сіла можа ператварыітца ў слабасць. Яшчэ не пераадолены такі падыход, калі неапраўдана перабольшваец-ца роля рацыянальнага ў творы. Вядома ж, што паэтычная думка ўтрымлівае і выразную рацыянальнасць, даступную кожнаму. Таму некаторым даследчыкам здаецца дастатко-вым прааналізаваць тэксг верша з боку яго лагічнай думкі, вьізначыць тэму і ідэю і гэтым абмежаваць сваю задачу, іяшая справа, калі даследуецна не змест, а змястоўнасць паэзіі. Паняцйе «змястоўнаспі формы», накіраванае на пераадоление механістычнага разрыву паміж з'явамі. якія яго складаюць, усё часцей ужываецца ў сучаснай тэорыі літа-ратуры. Метадалагічна гэта паняцце абапіраецца на прын-цыпова важныя суджэнні У. I. Леніна, якія выказаны ім у канспекце кнігі Гегеля «Навука логікі»: «Форма істотная. Сутнасць фарміраваная. Так або інакш у залежнасці і ад сутнасці...». У адносінах да паэзіі гэта думка набывае асабліва важ-нае метадалагічнае значэнне. Далека не заўсёды ў вершах, гаворачы словамі Гётэ, «унутраныя адносіны» супадаюць са «знешнімі». У вершах часта сустракаюцца на першы погляд нелагічныя сувязі азначаючага і азначаемага, выпадковасць падзей і назіранняў, і асабліва слоў. Сучаснаму чытачу верщ М. Багдановіча не здаецца складаным па форме, аднак у свой час сёй-той лічыў Багдановіча фармалістам. Толькі тады, калі ўлічваецца дыялектычная сувязь змес-ту і формы, ёсць магчымасць зразумець неадназначную сутнасць паэзіі. Больш даступная для ўспрымання рацыяналь-ная думка часам аказваецца відавочна недастатковай для вычарпальнай эстэтычнай ацэнкі мастацкага твора. Гэты тэзіс, на жаль, засвоены яшчэ далека не ўсімі крытыкамі, а таму звернем тут асаблівую ўвагу на прыроду мастацкай эмоцыі. Каб па сапраўднаму фарміраваць унутраны свет чалаве-ка, яго духоўнае багацце, паэзія павінна ахопліваць і пачуц-ці, і думкі. Праблема, некалі вобразна ўвасобленая А. С. Пушкіным у так званай маленькай трагедыі «Моцарт і Сальеры», не толькі па-ранейшаму хвалюе і мастакоў, і кры-тыкаў, але і патрабуе далейшай распрацоўкі. Варта прыга-даць, што ў творы Пушкіна гістарычныя факты падвергліся значнай дэфармацыі. Сальеры, як вядома, памёр ад старас-ці. У трагедыі ж ён выпівае кілішак з атрутай, недапітай Моцартам, і памірае. Тым самым Пушкін ставіў смерць Сальеры ў залежнасць ад смерці Моцарта, і тут праявілася неадназначнасць звычайнага рацыяналізму і логікі паэзіі: падобна пушкінскай Таццяне, яна, гэта логіка, «выкінула штуку». Згодна з гэтай логікай, Сальеры — увасабленне ра-цыянальнага пачатку — не мог жыць пасля таго, як не стала Моцарта — уладара пачуццяў. М. Багдановіч, як вядома, у вершы «Ліст...» аспрэчвае сам па сабе факт забойства Моцарта, але не таму, што не быў згодны з асноўнай пушкін. Я думкай, а таму, што ставіу эстэтычную каштоунасць масстацкага суджэння, і эмоцыі ў залежнасць ад напружа пошукаў формы іх увасаблення. Тым самым Багдановіч наблізіўся да разумения дыялектычнай сувязі рацыянальна-га і эмацыянальнага у паэзіі: Адкажа йскрыпка нам. Стаката, фугі, гамы Шмат год калісь на ёй Сальеры вывадзіў I моцна йграннем тым іскрыпкі зык змяніў. Ямчэй яна гудзіць. Пявучых згукаў сіла Праз доўгія гады яе перарабіла, I, тымі спевамі уся напаяна, Навекі чулаю зрабілася яна. Няўжо ж душы жывой маглі бы зыкі спева У Сальеры не змяніць, калі змянілі дрэва?.. (I, 221) |