Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАСпатрэбіцца яшчэ шмат намаганняў, каб ахапіць усе бакі дыялектычных суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага пачаткаў у паэзіі. Тут жа падкрэслім, што выключна рацыяналістычны падыход да мастацкага твора не дае маг-чымасці ўлічыць рэальную розніцу ў эстэтычным успры-манні крытыка і чытача. У эстэтычным успрыманні чытача, асабліва спецыяльна не падрыхтаванага ў паэтыцы, эмацыянальны момант заўсё-ды адыгрывае першачарговую ролю. Як і крытык, ён усве-дамляе рацыянальную думку твора, аднак зыходзіць у сваей ацэнцы з эмоцый, якія звычайна выказвае словамі «па-дабаецца» або «не падабаецца». Чалавек можа і не мець дастатковых эстэтычных ведаў, аднак ацэнку пры гэтым дае правільную. Значная роля ў такім выпадку належыць інтуіцыі, якая па сутнасці не знаходзіцца ў нейкіх адносінах супярэчнасці ні з рацыянальным, ні з эмацыянальным, а з'яўляецца свое-асаблівым іх праяўленнем. Ацэньваючы эстэтычны аб'ект, чытач зыходзіць са свайго асабістага жыццёвага і мастацкага вопыту. У гэтай сітуацыі вялікае значэнне набывае фальклор. Toe, што М. Багдановіч пісаў вершы па ўзорах народнай творчасці («Мушка-зелянушка і камарык — наса-ты тваоык», цыклы вершаў «Згукі бацькаўшчыны», «На ЦІхім Дунаі»), у пэўнай меры тлумачыцца і яго свядомым імкненнем сінтэзаваць сродкі выразнасці фальклорнай паэтыкі з уласна літаратурнымі прыёмамі. Такім чынам, вьірашалася двайная задача: перад абліччам новага часу, які нёс значныя змены ў культурнее жыццё беларускага народа, Багдановіч рупліва пераносіў лепшыя фальклорныч здабыткі ў паэзію і тым самым рабіў яе больш даступнай для малаадукаванага чытача. Паводле вобразнага выказван-ня Багдановіча, паэзія, робячы свае першыя крокі па шляху да масавага чытача, павінна «трымацца народнай песні, як сляпы плоту». Гэта так, але толькі на пачатку шляху, бо народная песня і складам сваім, і вобразнай яскравасцю, і самой мелодыяй, і выразнасцю гукавой арганізацыі знахо-дзіць шлях да чалавечай душы дзякуючы таму, што выклі-кае непасрэднае эстэтычнае пачуццё, падмацаванае псіхафі-зічным уздзеяннем. Патрэба ў паэзіі кожнай чалавечай асобы не аднолька-вая; аб'ектыўна праяўляецца яна як быццё традыцыі, бес-смяротнасць мастацтва: И славен буду я, Доколь в под\унном мире Жив будет хоть один пиит! Здзіўляючыя сваей пранікнёнасцю пушкінскія слозы за-хоўваюць і далека схаваныя, але не беспадстаўныя сумненні ў тым, што калі-небудзь чалавецтва не будзе мець свайго паэта, бо ён будзе непатрэбны яму. На гэтым заканчваецца паэтычная неўміручасць. Аднак слава вялікаму Пушкіну, бо пасля яго ў паэзію прыйшлі новыя паэты, сярод якіх і Баг-^даловіч... Mbijqaj-Tfi с.у»дцасім^паэтычныя думкі Багдановіча і Пушкіна. Калі мець на ўвазе паэтычную традыцыю, то іменна з творчасці гэтага вялікага майстра слова многае было ўспрынята беларускім паэтам, аднак усякі раз па-свой-му асэнсавана і самастойна развіта. У Багдановіча ёсць «Санет», у якім чуецца водгулле запаветнай пушкінскай думкі. Вось яго пачатак: Замёрзла ноччу шпаркая крыніца; Твая пара, зімовая нуда! Цяпер няма ўжо руху ні сляда, I нават зверху слоем снег лажыцца. Ды ўсё дармо, бо там, пад ім, струіцца Магутная, жывучая вада. Чакай! Яе йшчэ прыдзе чарада! Здалее хваляў хор на вольны свет прабіцца. (I, 203) |