Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАРазгорнуты вобраз, створаны Багдановічам, тыповы для яго паэзіі, аднак важна падкрэсліць, што гэта канкрэтнацёвая карціна стала для паэта сімвалам адначасова "роднага краю, І свайго асабістага лесу: Прыклаў я тэты сімвал да сябе, Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе, I разгадаў прыроды роднай словы. cjK — прамаўчу, бо кожны з вас — паэт. Рассейце ж самі лёгкі змрок прамовы, Сваей душы туды пралліце свет! (I, 203)
У санеце выказана думка, якая пралівае святло на пры-роду мастацкай эмоцыі: «кожны з вас — паэт». Вось на што разлічвае Багдановіч. Само па сабе паэтычнае слова, з усей гармоніяй яго гукаў і асацыяцый, мае значэнне найперш тады, калі выклікае адпаведныя пачуцці. Ці варта здзгўляц-ца, што Багдановіч, як і многія іншыя таленавітыя паэты, востра перажываў неабходнасць апасродкавання эмоцый у слове, хацеў «сказацца душой» (А. Фет). Аднак шлях паэта да сэрца чытача, як гэта было заўсёды на працягу тысяча-годдзяў, ішоў праз мову паэзіі — праз яе лепшыя майстры і авалодвалі таямніцамі паэтычнай эмоцыі. Спрабуючы быць аб'ектыўнымі і таму не вельмі давя-раючы інтуіцыі, некаторыя тэарэтыкі часам лепшыя лірыч-ныя творы М. Багдановіча лічылі беззмястоўнымі, я. у сваіх абагульняючых вывадах заходзілі так далека, што ўвогуле адмаўлялі ролю непасрэднай эмоцыі, «інтуіравання» ў твор-часці. Спатрэбіліся гады і гады, пакуль тэарэтычная думка асэнсавала належным чынам прыроду мастацкай эмоцыі і ахапіла дастаткова шырокае кола яе разнародных праяў. Эстэтычная каштоўнасць паэтычных твораў праяўляец-ца як у сіле іх эмацыянальнага ўздзеяння на чытача, так і Ў ідэйным змесце. Гэта, бадай, асноўныя крытэрыі эстэтыч-най ацэнкі: паэтаў калі-нікалі папракаюць то ў сухасці, ра-цыяналістычнасці, то, наадварот, у сентыментальнасці, не-ўтаймаванай пачуццёвасці... Такім чынам, усякі раз напамі-нае аб сабе тая нарматыўнасць суадносін эмацыянальнага і рацыянальнага, якой падпарадкоўваўся крытык пэўнага часу, напрамку і густу. Так ці інакш як ідэал уяўляецца тая няўлоўная гармонія эмацыянальнага і рацыянальнага, што знаходзіць увасабленне ў мастацкіх творах, вядомых нам са старажытных часоў як бессмяротныя ўзоры дасканаласці, што служаць эталонам прыгожага незалежна ад часу, напрамку і густу. Паэмы Гамера і палотны Рафаэля, санеты Шэкспіра і музыка Моцарта праз стагоддзі дайшлі да нас і не страцілі сваей эстэтычнай каштоўнасці. |