ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАЭстэтыка, аднак, павінна ў рэшце рэшт улічваць дасяг-ненні практыкі. I несумненна, што суадносіны рацыянальна-га і эмацыянальнага, змяняючыся ў працэсе мастацкай практыкі, набывалі і нейкія фармальныя прыкметы, увасоб-леныя то ў правіле «залатога сячэння», то ў метрыцы гекзаметра. У паэзіі яны рэальна існуюць для нас і ва ўнутранай рыфмоўцы, якая падтрымлівае «аж звінячыя на канцах» рыфмы Купалы, і ў зусім пазбаўленых рыфмаў вершах Уітмена. Суадносіны рацыялальнага і эмацыянальнага да ўзнік-нення марксісцкай эстэтыкі часцей за ўсё разглядаліся ў навуцы як праяўленне рацыянальнага і ірацыянальнага. Аднак існавалі разам з тым і многія іншыя тэорыі і канцэп-цыі. Нярэдка некаторыя з іх знаходзілі адлюстраванне і ў мастацкіх творах. Так, Пушкін разглядаў пытанні рацыянальнага і эмацыянальнага ў творчасці не толькі ў «Моцар-це і Сальеры», але і ў «Барысе Гадунове», і ў «Медным кон-ніку». Свой «Вянок» Багдановіч пачынае вершам «Вы, хто любіце натрапіць» і тым самым падае гэту праблему як пер-шаступенную. Верш жа ў сваю чаргу з'яўляецца прыкладам своеасаблівай рэалізацыі думак і эмоцый у стройнай, завер-шанай кампазіцыі самога твора. Паэты ўсіх часоў у лепшых сваіх творах давалі ўзоры гарманічнага ўвасаблення рацыянальнага і эмацыянальнага пачаткаў. Крытыка ж, асэнсоўваючы здабыткі мастацтва, мела значна меншыя поспехі ў тэорыі пытання. Гэта асаблі-ва правільна ў дачыненні да беларускай крытыкі пачатку XX ст., што тлумачылася і яе маладосцю, і адсутнасцю ста-лых традыцый. Не дзіўна, што многія тэорыі часам абвярга-ліся чарговай тэорыяй. Праблема суадносін думкі і пачуцця ў творчасці была пастаянна ў полі зроку беларускай крыты-кі. Вось што пісалася, напрыклад, у часопісе «Полымя» ў 1923 г.: «Цераз горад, цераз калектыўную працу да будучы-ні. Гэта аснова пралетарскіх поглядаў. Філасофскаю ж пад-кладкаю для пралетарскіх паэтаў ёсць рацыяналізм». У 1924 г.: «Мастацтва — гэта ёсць выяўленне эмоцый інтэ-лектуальнага жыцця грамадства». У 1925 г.: «Ідэя рацыяналістычнай мэтазгоднасці пры стварэнні мастацкага твора павінна быць асноўнай». У сучаснай Максіму Багдановічу крытыцы выпадковасць эстэтычных суджэнняў яшчэ большая. Тут і не магло быць гаворкі пра цэласную метадалогію ў падыходзе да паэзп. Незадаволены гэтай выпадковасцю ў эстэтычных ацэн-ках твораў мастацтва (бо, як правіла, аб дасканаласці [гармони вершаў рабіліся вывады толькі на аснове інтуітыўнага чуцця, часам няпэўнага) М. Багдановіч пісаў: «Імкненне знайсці метад навуковай крытыкі, які выканаў бы пэўную справу — ацэнку літаратурнага твора з пункту погляду тэм мастака і быў бы па выпрацаваных прыёмах даступны і ра-давым работнікам. У наш час ва ўсёй літаратуры прыкметна цячэнне, якое засноўвае такую навуковую крытыку на назі-ранні над «мастацкімі фактамі». Пад гэтым паняццем разу-меюцца ўсе праявы формы літаратурнага твора ў самым шырокім сэнсе слова: не толькі праявы складу і стылю ці метра, рытму, рыфмы, гукапісу (у санетах), але ўсё тое, што ёсць modus operandi пісьменніка, г. зн. яго эпітэты, вобразы, тыпы, характары, сітуацыі, архітэктоніка, слоўнік і г. д. ... якія валодаюць той жа ступенню дакладнасці, як суджэнні навукі. Гэта не значыць, канечне, што крытыка будзе ў стане тады... Шэкспіра, Дантэ, Пушкіна, бо і навуковая гіс-торыя належыць... далейшаму развіццю. Але яна атрымае цвёрдую глебу пад нагамі і не павінна будзе знаходзіцца ultima ratio... на асабістым гусце. Для ўзнікнення навуковай крытыкі неабходна, каб усе гэтыя... факты былі падабраны, сістэматызаваны... і дакладныя падлікі. Абапіраючыся на такія бясспрэчныя лічбовыя даныя, крытыкі б мелі магчы-масць рабіць вывады» (II, 459). |