ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАПры ўважлізым вывучэнні творчасці М. Багдановіча выяўляецца, што ён не ўспрыняў канкрэтна мастацкіх прыц. цыпаў ніводнай з мадэрнісцкіх стылявых плыней або шкод якіх было многа ў той час, і гэта тлумачыцца, на нашу думку, тымі «рацыянальнымі» грамадзянскімі задачамі, што былі абумоўлены своеасаблівым разумением шляхоў развіц. ця нацыянальнай паэзіі. У святле гэтых задач паэзію Максіма Багдановіча (у тым ліку і яе фармальныя здабыткі) можна разглядаць як шматбакова грамадска значную, з поўным усведамленнем таго, штб ўвайшло ў беларускую літаратуру дзякуючы яго творчасці. Аднак мы маем толькі адну невялікую працу, у якой^даследуецца паэтыка М. Багдановіча ў сувязі з тэма-тыкай яго вершаў. Яшчэ ў 20-я гады А. Вазнясенскі зрабіў даволі цікавае назіранне над рытмам і гукапісам некаторых вершаў паэта. Яго даследаванне «Паэтыка М. Багдановіча» (1926) да нашага часу застаецца цікавай спробай звязаць элементы знешняй структуры твора з яго зместам і вытлу-мачыць гэту сувязь як суадносіны рацыянальнага і эмацыя-нальнага. «Перавага рэальнасці ва ўяўленні,— пісаў А. Ваз-нясенскі,— адбіваецца і на характеры кампазіцыі фанетыч-най. У супрацьлегласць паэзіі сімвалічнай, узбагачанай эма-цыянальнымі гукавымі эфектамі, творчасць М. Багдановіча ў вельмі нязначнай ступені змяшчае ў сабе праявы гэтага характеру. Асацыіруючага гукараскладу зусім няма; прынамсі, нам не ўдалося знайсці прыкладу яго». З'ява, адзначаная А. Вазнясенскім тэрмінам «асацыіруючы гукарасклад», сустракаецца ў вершы «Па-над белым пухам вішняў», напі-саным, як відаць, з мэтай, вядомай з артыкулаў паэта,— зрабіць здабыткам нацыянальнай літаратуры фармальныя дасягненні сусветнай паэзіі. Эпіграфам да гэтага верша Багдановіч узяў радок з верша «Паэтычнае майстэрства» французскага паэта Верлена: «De la musique avant toute cho-se» (музыка перш за ўсё). Для самога Багдановіча музыка ў вершы такі фактар, які выконвае другасныя функцыі, аднак надзвычай важныя з пункту погляду мастацкай мэтазгод-насці, аб чым сведчаць і яго крытычныя выказванні, і мас-тацкая практыка. У сувязі з прыведзенымі думкамі М. Багдановіча цікавасць да яго паэтыкі з'яўляецца проста неабходнасцю. Аднак спецыяльных спроб вывучэння майстэрства паэта ў бела-рускім літаратуразнаўстве было мала. Пытанні паэтыкі шы-рока разглядаюцца толькі ў дзвюх працах: «Максім Багда-новіч» (1966) А. Лойкі і «Чалавек на світанні» (1970) Р. Бярозкіна. Даследаванне гукапісу і рытміка-інтанацыйнага багацця верша, жанравай разнастайнасці і іншых мастацкіх срод-каў — усё гэта можа мець важнае значэнне не толькі для паўнаты разумения творчасці паэта, але і для агульнага раз-віцця беларускага вершаскладання. Паэтычнае майстэрства, увасобленае ў матэрыяле жывой нацыянальнай мовы, выступае бадай-што як «фізічная рэ-альнасць» суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага у творчасці. Мы ж не маем ніякіх іншых крыніц інфармацыі аб тых пачуццях і думках, якія паэт імкнуўся выказаць у творы, акрамя самой рэальнасці гэтага твора. I яна, гэта рэальнасць, выступае не інакш як у той узаемадзеючай структуры моўных і паэтычных сродкаў выразнасці, якую неабходна даследаваць у сувязі з пастаноўкай любой праб-лемы творчасці. |