Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАВажнейшыя моманты яе гісторыі і эвалюцыі выяўленьі ў кнізе I. Ралька «Беларускі верш» (Мн., 1969). У яго ж пра-цы «Вершаскладанне» (Мн., 1977) упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве шырока прадстаўлены статыстычны ана-ліз і, што асабліва цікава для тых, хто вывучае творчасць М. Багдановіча, метрычны даведнік да вершаў паэта. Аб плённасці распрацоўкі тэорыі вершазнаўства ў гэтым на-прамку сведчыць і імкненне многіх беларускіх даследчыкаў да статыстычнага вывучэння структуры верша (М. Грын-чык, В. Рагойша, В. Нешытой, В. Ярац). Паэтыка, як і мастацкае мысленне, змяняецца і развіва-ецца ў часе па своеасаблівых законах. Калі на пэўным этапе развіцця беларускага савецкага літаратуразнаўства ўзнікла неабходнасць вызначыць вытокі паэзіі, то перш за ўсё даследчыкі падкрэслівалі сувязь яе з фальклорам. Сапраў-ды, калі асобныя элементы фальклорнай паэтыкі ў новай вершавай структуры не губляюць сваёй змястоўнасці, то гэта пацвярджае думку, што ва ўсякім выпадку сродкі вы-разнасці з'яўляюцца адначпсова і пэўнымі сімваламі эстэ-тычнага ўспрымання. Максім Багдановіч быў адным з тых паэтаў, у творчасці якіх гэта сувязь праяўляецца вельмі выразна. Можна назваць шматлікія яго творы, напрыклад «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык», «Страцім-лебедзь», «Лявоніха», «Не кувай ты, шэрая зязюля» і інш., у аснову якіх пакладзены пэўныя ўзоры народнай творча-сці. Значна цяжэй вызначыць элементы засваення фальклорнай паэтыкі ў тых творах, якія не маюць відавочных жанрава-вобразных прыкмет гэтай сувязі. Трэба адзначыць, што сучасны чытач знаёмы з літара-турнай традыцыяй больш, чым з фальклорнай. Іменна таму пры даследаванні дыялектыкі рацыянальнага і эмацыяналь-нага ў паэзіі Багдановіча варта звярнуць асаблівую ўвагу перш за ўсё на семантычную і структурную своеасаблівасць «вершаў беларускага складу». Праадалідаваўшы некдідрыя з іх, мы будзем мець магчымасцЕГ з аднаго боку, скласці пэўпае уяўЛенне аб іх эстэтычнай~каштоунасці;^а з друго-га — атрымаць дадатковы матэрыял для выяўлення асаблі-васцей суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага ў такой паэтычнай структуры, дзе выкарыстаны найбольш гістарыч-на «стабільныя» сродкі выразнасці. У вершы «Уся ў слязах, дзяўчына», які адкрывае цыкл «Згукі бацькаушЧЫн'ы», праяўляюцца многія сувязі новая паэзіі і фальклору, слова і знака і, што асабліва цікавіць нас яадзеным выпадку,— своеасаблівыя суадносіны ўсіх яго У ментаў, характэрныя для паэзіі наогул, а для творчага Деления Багдановіча як тыповы выпадак праяўлення гармони рацыянальнага і эмацыянальнага: Уся ў слязах, дзяўчына Хіліцца да тына. Поруч з ёю пад расою Зіхаціць шыпшына. Вецер павявае I расу страхае. Ой, напэўна, і дзяўчына Лек на слёзы мае. Адгадайце ж, людзі, Хто страхаць іх будзе? I чаму ён, жаўтадзюбы, Аж адсюль марудзе? (I. 59) |