Произведения Интересные ссылки Преобразователи тока: стабилизаторы напряжения. . металлочерепица монтеррей. | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАКалі мы скажам, што «вагітная» (цяжарная) у паэзіі М. Багдановіча як бы жыве ў замкнёным, адасобленым ад іншых людзей свеце, то тым самым толькі падкрэслім, што фальклор быў успрыняты ім і ўвайшоў у яго творчасць ар-ганічна — не толькі асобнымі элементамі паэтыкі, але міфа-лагічным духам, які мы да сённяшняга часу адчуваем, калі сутыкаемся з народнымі павер'ямі і нават забабонамі. Заўважым, што гэту своеасаблівую эмацыянальную ат-масферу ў вершах пра «вагітную» стварае ў значнай ступені фармальная замкнёнасць абраных сродкаў выразнасці:
Дзераўлянае яечка Ты ўдаеш сабой зусім. Адчыні яго,— а ў ім Дзераўлянае яечка. Гэтак сама чалавечка Затаіўшы ў нетрах, тым Дзераўлянае яечка Ты ўдаеш сабой эусім. (I, 146) Па форме гэты верш — трыялет, форма старафранууз. екая. Аднак у аснову яго пакладзены вобраз, сувязь яко-га з язычаскім культам не выклікае сумненняў. Мы ж пры-вялі яго тут дзеля таго, каб падкрэсліць іменна замкнёнасць яго структуры, на гэты раз гранічную, якая надзвычай ад. павядае змястоўнасці верша. Сэнс гэтага верша даволі ад-назначны і зведзены да пэўнага сімвала, прычым, трэба падкрэсліць, за кошт жанру. З'ява гістарычнай дыялектыкі жанру заўважана многімі даследчыкамі. Той або іншы жанр з пастаянным набыццём наватарскіх рыс у кожнага сапраўды арыгінальнага і сур'ёз-нага мастака захоўвае «ўнутраную сутнасць сваёй структуры, у ім застаецца нейкі інварыянтны элемент ад старажыт-ных узораў, калі ён упершыню сфарміраваў сваю структуру». Так, у вершы «Уся ў слязах, дзяўчына» паэт_йыкары-стаў Авдзь не усе магчымасці жанру лірычнай народней пес-ні, давеўшы іх да дасканаласці. Яго працу над словам мож-ЯТРпараунаць з апрациукай дыяменту, у якім майстар шлі-фуе грані так, што бляск ад іх адбіваецца на паверхні іншых, і ўсё разам складае незвычайную ігру святла. У структуры верша праяўляецца адзіны закон, якому пад-парадкаваны ўсе яго элементы, як у дыяменце паўторнасць паверхняў,— адзіны закон бінарнасці. Словы верша нясуць звычайна просты сэнс жыццёвых рэалій. Верш паўтарае песенныя інтанацыі (шасцідольнік), але тут вытрыманы бі-метрызм як рытмікі, так і словападзелу (дакладней, семан-тычных адзінстваў): Уся ў слязах II дзяўчына Хіліцца II да тына. Поруч з ёю II пад расою Зіхаціць II шыпшына.
|