Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАУжо ў ранніх вершах Багдановіча, напісаных у народным духу, выявіліся рысы, якія потым развіваліся ў грама-дзянскай і філасофскай лірыцы паэта. Вось радкі аднаго з ix: Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю,— Ой, пайду я з цеснай хаты ў тое поле. У чыстым полі вецер вее, павявае,— Ты пакінь мяне, нуда мая нямая! Я тады б у песні звонкай, салаўінай Выліў тугу і на вецер буйны кінуў, I развеяў бы яе ён на раздоллі, Каб не ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі. (I. 63) I ў ранніх вершах, i ў болын позніх, напісаных у 1915— 1916 гг. («На ціхім Дунаі»), Багдановіч выкарыстоўвае паэтыку народнай песні. I ў тых, і ў другіх выступаюць сацыяльныя матывы. Зварот да беларускай народнай песні ў той час сведчыў аб дэмакратычнай арыентацыі Багдановіча і, як відаць з артыкула паэта, быў не выпадковым. Ледзь не кожны з вершаў цыкла «Згукі бацькаўшчыны» мае свой «адпаведнік» або па настрою, тэме, характеру гукавой ар-ганізацыі, або па вобразнай сістэме ў цыкле «На ціхім Ду-наі». Так, у вершы «У Максіма на кашулі» вытрыманы той Жа прынцып бінарнасці структурных элементаў, што і ў вершы «Уся ў слязах, дзяўчына»: У Максіма на кашулі вышыты галубкі; Я за тое вышывала, што цалуе губкі. У Максіма на кашулі вышыты лісточкі; Я за тое вышывала, што цалуе вочкі. У Максіма на кашулі вышыты падкоўкі; Я за тое вышывала, што цалуе броўкі. (I, 250) Цікава, што ў гэтым вершы-імітацыі вядомай «Лявоаі-хі» выкарыстана аналогія формы паралельных зрокавых во-бразаў. На ўзроўні гукавой арганізацыі гэты прыём пад. трыманы рыфмоўкай (галубкі — губкі, лісточкі — вочкі падкоўкі — броўкі). У названых цыклах ёсць вершы, д3е словы з народных песень ужыты ў тэксце без змен, яны як бы цытуюцца, служаць настраёвым фонам вершаў. Мы ўжо прыводзілі вышэй адпаведныя строфы верша «Вечар», У цыкле «На ціхім Дунаі» гэты прыём ужыты ў вершы «Не-пагодны вечар»: |