Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАНепагодны вечар. Сумна, дружа, мусі? Каб разважыць смутак, ціха запяваю: — Ой, ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі, Скалацілі воду ціхага Дунаю. Ёсць любоў на свеце, здрада і расстанне; Шмат яшчэ чаго нам прыйдзецца зазнаці... Усё мацней пяю я аб чыімсь каханні, I тугі у спеве болей не схаваці. (I, 26S) Трэба адзначыць, што ў цыкле «На ціхім Дунаі» фаль-клорная паэтыка прадстаўлена больш шырока, і не толькі за кошт колькасці вершаў (у «Згуках бацькаўшчыны» іх усяго шэсць). Тут прыкметны вынікі выкарыстання паэты-кі эпічных жанраў. Гэта спрыяла не толькі большай жанра-вай разнастайнасці вершаў «беларускага складу», але і сю-жэтна-вобразнай, і метрычна-рытмічнай. У паэме «Максім і Магдалена», напрыклад, выкарыстаны памеры розных сі-стэм вершаскладання, у кожным астрафічным вершаваным перыядзе іншая метра-рытмічная структура. Такім чынам, сувязь фальклорнай традыцыі з літаратур-най у паэзіі Багдановіча выяўляецца ў развіцці. I развіцце гэта ідзе ў межах функцыянальнай дыферэнцыяцыі, якая намецілася яшчэ ў «Вянку». Паэт спрабуе развіваць верш У пяці асноўных напрамках: 1) выкарыстоўвае здабыткі беларускага народнага фаль-клору, асабліва песні, і характэрныя вобразы «натурфіла-софскага» мыслення селяніна (цыклы «Згукі бацькаўшчьі' ны», «У зачарованым царстве»); 2) захоўвае і развівае тое, што выпрацавана шматвяко-і літаратурнай традыцыяй беларускай культуры, іх эстэтычную аснову (цыклы «Старая Беларусь». «Мадонны»); 3) шукае ўзоры новага верша; з прычыны асаблівасці вяліся ў асноўным у жанры філасофскай і грамадзян-скай лірыкі (цыклы «Старая Беларусь», «Мадонны», «Воль-ныя думы», «Думы», «Каханне і смерць»); 4) засвойвае здабыткі сусветнай паэзіі праз пераклады, у першую чаргу заходнееўрапейскія ўстойлівыя фор*мы (цыкл «Старая спадчына») 13; 5) пашырае тэматыку беларускай паэзіі, у прыватнасні асвойвае тэму горада (цыкл «Места»). Толькі паэт з сапраўды шырокім светапоглядам мог акі-нуць дапытлівым зрокам далягляды гісторыі беларускага народа і яго культуры і так глыбока асэнсаваць новыя зада-чы, якія стаялі перад ёю, убачыць перспектывы будучыні. Тут да месца прывесці прымаўку каўказскіх горцаў, павод-ле якой «лепш гор бываюць толькі горы»; у дачыненні да сказанага гэта азначае, што ў творчасці сапраўднага паэта найважней выявіць каштоўнае на фоне агульнага стану беларускай паэзіі таго часу. А яна мела тады трох волатаў-па-этаў: Янку Купалу, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча, якія здолелі ўзняць беларускую літаратуру на такую вы-шыню, так скіраваць яе ў будучыню яшчэ на самым пачат-ку развіцця, што і да нашага часу іх грамадзянскі пафас і вялікае майстэрства служаць вяршынямі «адліку», мерай таленавітасці. Мастацкую спадчыну Максіма Багдановіча складаюць творы, надзвычай мнагастайныя ў жанрава-стылявых адно-сінах, і яны таксама вельмі паказальныя ў сэнсе характару спалучэння рацыянальнага і эмацыянальнага. Інтуіцыя ў працэсе аб'ектывізацыі, увасобленая ў слове і гуку, рытміцы і знакавай сістэме верша, звязана з прак. тычным дзеяннем чалавека, які хоча паведаміць нешта дру. гому. I тут Еыступаюць два бакі практыкі: адзін — той, щТо складае змест, які паэт дзякуючы інтуіцыі выдзяляе з улас-нага жыццёвага вопыту, ставячы яго ў кантэкст канкрэт. най гістарычнай абстаноўкі і грамадска-палітычных адно-сін; другі бок непасрэдна звязаны з культурнай практыкай і са зместам, матэрыялізаваным у слове згодна з адпавед. нымі нацыянальнымі традыцыямі ў галіне формы. М. Багдановіч у артыкуле аб творчасці ўкраінскага па-эта В. Самійленкі палічыў неабходным размежаваць два бакі сэнсу, два яго разуменні, звязаныя з рознымі відамі чалавечай практыкі: «На наш погляд, пад зместам твора у суб'ектыўным сэнсе трэба разумець уражанне, якое пакідае дадзеная рэч; аў аб'ектыўным сэнсе — су-купнасць элементаў, якія ствараюць гэтае ўражанне. Для прысваення ж тэрміна «змест» выключна ідэалагічным элементам твора, а тым больш проста яго тэме не бачым ніякіх асноў» (II, 190). Аднак розныя віды практыкі, увасоблекыя ў змесце як у суб'ектыўным, так і аб'ектыўным сэнсе, хоць і звязаны адзін з другім, усё ж адзін аднаго не абумоўліваюць. На аснове аналізу крытычных прац Багдановіча ў артыкуле «Эстэтычныя погляды Максіма Багдановіча» Н. Перкін прыйшоў да вываду, што «эстэтычныя погляды паэта былі гуманістычнымі па сутнасці і мелі дэмакратычны напра-мак» 16. I ўсё ж сёння мы не можам характарызаваць паэзію М. Багдановіча зыходзячы толькі з яго эстэтычных погля-даў: як адзначаў сам Багдановіч у артыкуле «Аб цікавым поглядзе пана Глебава», «рацыянальныя і ірацыянальньі" элементы чалавечай псіхікі могуць і не супадаць» (II, 4с,ь)-Гэту думку ён развіў у рэцэнзіі на кнігу вершаў В. Брус3' ва «Сем колераў вясёлкі». Але каб скласці больш поўна^ ўяўленне аб характары музы Багдановіча, як і любога ійй' шага паэта, у сэнсе ўзаемасувязі рацыянальных суджэнняУ і мастацкіх эмоцый, засяродзім увагу на тым, што ж кай' крэтна мы разумеем пад мовай паэзіі і яе мастацкімі сроД камі эстэтычнага ўздзеяння. |