Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАПСІХАЛАГГЧНЫ I ЛІНГВІСТЫЧНЫ МОМАНТЫ ЭСТЭТЫЧНАГА УСПРЫМАННЯ
Даследаванне літаратурнага твора пачынаецца з усве-дамлення сувязі і розніцы паміж сапраўдным вопытам чала-вечага быцця і абстракцыямі з гэтага вопыту, г. зн. з усве-дамлення неабходнасці разгадаць дыялектыку жыццёвай і мастацкай праўды. Возьмем псіхалагічны аспект праблемы — розніцу паміж індывідуальнымі ўласцівасцямі чалавечай асобы і грамадскі-мі элементамі ў іх і прааналізуем найбольш прыкметныя асаблівасці яе праяўлення ў творчасці М. Багдановіча. Творчы шлях кожнага мастака, як вядома, звязаны з фактамі яго асабістага жьгцця. Грамадзянскі пафас і асаблі-васці светапогляду, мастацкія эмоцыі і думкі — усё тое, што складае эстэтычную каштоўнасць паэзіі,— выяўляюцца ў структуры твора апасродкавана, у цеснай сувязі з псіхала-гічнай рэфлексіяй паэта на з'явы жыцця і спосабамі яе ад-люстравання ў паэтычнай практыцы. Гэта ўзаемасувязь указвае на залежнасць структуры паэтычнай мовы ад агуль-ных уласцівасцей мастацкага мыслення. У выніку вызначэння верагоднасных характарыстык фа-немных элементаў і іх устойлівых злучэнняў у зборніку М. Багдановіча «Вянок» выяўляецца, што частотнасць су-стракаемасці злучэнняў «но(а)ч», «ве(я)ча(э)р», «це(ё)-м(ень)н», «мрок(ч)» у словах «ноч» (ночы, начны), «ве-чар» (вечаровы, вячэрні), «цемень» (цемра, цёмны) і іншых значна большая, чым іх верагодных супрацьлегласцей па значэнню, якімі могуць быць словы «дзень», «раніца», «святло» '. Каб паказаць сувязь гэтай з'явы з агульнымі характарыстыкамі паэзіі Максіма Багдановіча, прывядзены радкі з вершаў, якія ўваходзяць у зборнік «Вянок», пачы наючы з першага ж цыкла «У зачарованым царстве»: Ці казаць, ад чаго пацямнела рака... («Чуеш гул?..») У цёмнай глыбіні хавае... («Возера») Ноч плыве над зямлёй, сее росы... («Над возерам») У цёмным небе — хараводы... («Змяіны цар») У чарцы цемнай і глыбокай.... («Возера») А к ночы свой чырвоны веер... («Прывет табе, жыццё на воліі») Жыццём напоўнены ўвесь мрок... («Блішчыць у небе зор пасеў») Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог... («Цеплы вечар...») Добрай ночы, зара-зараніцг!.. («Добрай ночы, зара-зараніца!») Сінявокая ноч прахадзіла... («Ціха па мяккай траве») Думаецца, далей няма патрэбы пералічаць — прыклады дастаткова наглядныя. У зборніку «Вянок» усяго толькі адзін «дзённы» верш — «Сеў хлопчык з шкляначкай ля ву-лічнага ганку» — і некалькі вершаў, дзе час «нейтральны», не мае пэўных прыкмет. |