Произведения | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧААддаючы належнае прыкметнаму майстэрству М. Ламаносава, Багдановіч заўважае, што ў асобных вершах вучонага часам нестае самага галоўнага — «жыватворнага паве-ву паэзіі», чалавечых эмоцый (II, 119). Вершы ж М. Ламаносава «Ранішні» «Вячэрні роздум аб боскай вялікасці», у якіх яго рацыянальныя думкі ўраўнаважаны глыбокім па-чуццём, ён лічыць і найбольш выдатнымі. М. Багдановіч сцвярджаў, што акрэсленая і ясная думка нараджаецца часам інтуітыўна, «узнікае ў напружанні падсвядомых сіл», пранікае ў верш, часам асвятляючы та-ямніцы быцця, такія яго сферы, якія недаступны для лагіч-най работы мозгу. Сучасныя даследчыкі пацвердзілі эксперыментальна, што агульная колькасць інфармацыі, якая паступае ў мозг чалавека праз яго органы пачуццяў, вызначаецца лічбай 100 тысяч адзінак (бітаў) у секунду. Аднак толькі частка гэтага інфармацыйнага патоку становіцца фактам свядома-сці. Вось чаму пры ўспрыманні паэзіі яе мастацкая каштоў-насць і жыццёвая інфармацыя не вычэрпваюцца сэнсам вер-шаванага тэксту. Паэзія выклікае шматлікія асацыяцыі і думкі, якія непасрэдна не вынікаюць з сэнсу тэксту, але звязаны з самім чалавечым існаваннем і жыццёвым вопы-там. Некаторыя даследчыкі (П. Анохін, А. Спіркін, Абра-ам Моль) сцвярджаюць, што колькасць інфармацыі, якая падвяргаецца свядомай апрацоўцы (па дадзеных розных аўтараў), вагаецца ад 25 да 100 бітаў у секунду. «Калі нават зыходзіць з максімальнай колькасці бітаў,— падагуль-няе дадзеныя кібернетыкі і псіхалогіі А. Спіркін,— то атрымліваецца, што толькі тысячная доля ўспрынятай ін-фармацыі даходзіць да свядомасці»3. Як відаць, інтуітыўныя адчуванні толькі ў пэўных умо-вах могуць ператварацца ў факт свядомасці. I гэту магчымасць паэзія з поспехам выкарыстоўвае. Неабходна адзначыць, што інтуітыўна-пачуццёвыя формы адлюстравання, як правіла, уключаюцца непасрэдна ў строгую сістэму сэнсавай і фармальнай арганізацыі верша-ванага тэксту. Паэзія ахоплівае ўяўленні і ўражанні чалавека аб нава-кольным свеце, увесь яго пачуццёвы вопыт. Яна пранікае ў духоўную сутнасць чалавека, у яго свядомасць, думкі, яго суб'ектыўныя рэакцыі на праявы жыцця. Вялікая разна-стайнасць эмацыянальна-валявых з'яў у жыцці кожнага чалавека паасобку і грамадства ў цэлым заўсёды былі предметам паэтычнага ўзнаўлення. Аднак і ў галіне дакладных навук — псіхалогіі, сацыяло-гіі, біялогіі — даследуецца тое ж. I ўсё ж такі паэзія не стала нечым другарадным у жыцці чалавека і грамадства ў па-раўнанні, скажам, з машыннай вытворчасцю або з навуко-ва-тэхнічным вынаходніцтвам. Не знікла яна і ў наш час, калі самыя складаныя навуковыя дасягненні сталі шырока-даступнымі, амаль бытавымі. Гэта яшчэ раз сведчыць, што паэзія існуе з выпадку крайняй неабходнасці; у чалавечым грамадстве, як відаць, ёсць з'явы, якія можна спасцігнуць, «асвоіць», толькі карыстаючыся паслугамі паэзіі. Цаставіўшы перад сабою задачу выявіць спецыфіку па-эзіі, тое, што адрознівае яе ад іншых спосабаў пазнання рэ-чаіснасці (у аспекце дыялектыкі рацыянальнага і эмацыя- — нальнага), неабходна прыгадаць хоць бы ў агульных рысах механізм эстэтычнага ўздзеяння паэзіі на чалавека. Паэзія прыходзіць да даследчыка, як і да любога чыта-ча, праз эстэтычнае ўспрыманне, якое мае двухмерную структуру. Гэта акт пазнання і ацэнкі і разам з тым пер-цэптыўны працэс — г. зн. працэс (працяглы ў часе) непа-срэднага ўздзеяння мастацкага твора на органы пачуццяў. Паспрабуем праілюстраваць сказанае на прыкладзе верша Багдановіча «Эміграцкая песня». |