Произведения | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА«Як толькі закрыю я вочы, стамлёныя светам газніцы. як толькі ўсплывуць перад імі чырвоныя, сінія плямы,—-Дьік зараз жа сэрца згадае апошняе наша спатканне,— чырвоныя, яркія вусны, глыбокія, сінія вочы... Як той матылёк легкакрылы, што вось-вось із маку ўзвіецца, на вуснах яе трапятала і была не ў сілах сарвацца адно ціхавейнае слова; якое — ўжо вы угадалі! Ах, вусны, чырвоныя вусны! ах, словы, чароўныя словы! Не дзіва ж, мае дарагія, шт0 слёзы ў мяне праступаюць з-пад хмурных павек, і кажу я. «паменшыце свету ў газніцы, бо штось яна рэжа мне вочы» (I, 194). Ці з'яўляецца гэты верш рэмінісцэнцыяй верленаўскіх матываў? Магчыма. У літаратурных сімпатыях Багданові-ча праявілася яго чалавечая індывідуальнасць, у прыватна-сці псіхалагічныя асаблівасці складу яго характару. Параўнаем прыкметы часу і прасторы, настрою і думкі Багдановіча (усё тое, што складае своеасаблівы паэтычны мікрасвет гэтага верша) з фактамі асабістага жыцця паэта, вядомымі з успамінаў Змітрака Бядулі, з якім ён жыў на адной кватэры ў 1916 г. «Творчая праца,— пісаў 3. Бяду-ля,— пачыналася ў яго заўсёды пасля дванаццаці ночы, ка-лі ўсе ў кватэры клаліся спаць... Калі я ўваходжу ў пакой, Максім ужо не кашляе. Ён вы-цірае хустачкай кропелькі поту на лбе. Яго пышная цёмна-каштанавая шавялюра зрабілася вільготнай. Рыжаватыя вусы бездапаможна апусціліся ўніз. А карыя вочы сталі цёмныя, бліскучыя і празрыстыя... Ён падсоўвае блізка да сябе керасінавую лямпу і абстаў-ляе яе з трох бакоў кнігамі. Святло лямпы засланяюць ад мяне: Генрых Гейнэ, Тарас Шаўчэнка, Афанасьеў, Шэйн і г. д. Цяпер лямпа асвятляе толькі бе/оі квадрат паперы і невялікую частку сцяны... На яго тумбачцы ляжыць некалькі густа спісаных ліст-коў. Я міжвольна чытаю назву: «Страцім-лебедзь»... Праз некалькі дзён, калі «Страцім-лебедзь» быў начыста напісан дробным, бісерным почыркам, Максім чытаў мне гэты верш. Ён чытаў усхваляваным глухаватым голасам. Канцоўку ён прагаварыў надламаным тонам: Ад усіх цяпер патомкі ёсць, Ды няма адных — Максімавых. Ён запнуўся і тут жа паправіўся: Ды няма адных — Страцімавых». Ці з'яўляецца гэты верш рэмінісцэнцыяй верленаўскіх матываў? Магчыма. У літаратурных сімпатыях Багданові-ча праявілася яго чалавечая індывідуальнасць, у прыватна-сці псіхалагічныя асаблівасці складу яго характару. Параўнаем прыкметы часу і прасторы, настрою і думкі Багдановіча (усё тое, што складае своеасаблівы паэтычны мікрасвет гэтага верша) з фактамі асабістага жыцця паэта, вядомымі з успамінаў Змітрака Бядулі, з якім ён жыў на адной кватэры ў 1916 г. «Творчая праца,— пісаў 3. Бяду-ля,— пачыналася ў яго заўсёды пасля дванаццаці ночы, ка-лі ўсе ў кватэры клаліся спаць... |