Произведения | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАКалі я ўваходжу ў пакой, Максім ужо не кашляе. Ён вы-цірае хустачкай кропелькі поту на лбе. Яго пышная цёмна-каштанавая шавялюра зрабілася вільготнай. Рыжаватыя вусы бездапаможна апусціліся ўніз. А карыя вочы сталі цёмныя, бліскучыя і празрыстыя... Ён падсоўвае блізка да сябе керасінавую лямпу і абстаў-ляе яе з трох бакоў кнігамі. Святло лямпы засланяюць ад мяне: Генрых Гейнэ, Тарас Шаўчэнка, Афанасьеў, Шэйн і г. д. Цяпер лямпа асвятляе толькі бе/оі квадрат паперы і невялікую частку сцяны... На яго тумбачцы ляжыць некалькі густа спісаных ліст-коў. Я міжвольна чытаю назву: «Страцім-лебедзь»... Праз некалькі дзён, калі «Страцім-лебедзь» быў начыста напісан дробным, бісерным почыркам, Максім чытаў мне гэты верш. Ён чытаў усхваляваным глухаватым голасам. Канцоўку ён прагаварыў надламаным тонам: Ад усіх цяпер патомкі ёсць, Ды няма адных — Максімавых. Ён запнуўся і тут жа паправіўся: Ды няма адных — Страцімавых». Усё сказанае вышэй на першы погляд з'яўляецца не болей чым цікавай асаблівасцю псіхалагічнай арганізацыі індуальнасці Багдановіча. Паспрабуем паказаць эта на прыкладзе верша «Ноч. Газніца гарыць, чырванее»: Ноч. Газніца гарыць, чырванее, I гарбата, астыушы, стаіць. За сцяной запявае завея, Сумна бомамі ў полі звініць. 3 краю ў край яе гул аддаецца, I чагось усё думаю я, Што з няволі зімовай там рвецца Крэпка скутая снегам зямля; Грудзі моцныя цяжка ўздымае, Ветрам вее, як дыхаць пачне, Снег халодны ў палёх калыхае I вось-вось свае путы страхне. (148) Акрамя прамога сэнсу, які маюць словы гэтага верша (г. зн. найменні канкрэтных рэалій быту, прыроды, псіха-лагічнага стану чалавека), тут праступае і якасна іншы, цэ-ласны змест. Іменна ў суадносінах канкрэтных элементаў мастацкага паказу з момантамі грамадскай свядомасці, з самім светаадчуваннем паэта ляжыць найважнейшы прын-цып мастацкага, эстэтычнага ўспрымання. Словы «няволя зімовая» ўспрымаюцца ў вершы як сімвал паднявольнага жыцця беларускага працоўнага народа ва ўмовах дарэва-люцыйнай рэчаіснасці. Настрой лірычнага героя звязваецца са свабодалюбівымі думкамі паэта, яго верай у рэвалюцый-ныя змены. «Ён фарбуе вакольнае ў пяшчотныя казачныя колеры і напаўняе свет вобразамі народнай фантазіі,— пісаў 3. Бядуля ва ўспамінах.— У Максімавых путчах жывуць лесуны, у яго рэчках і азёрах купаюцца русалкі. |