Произведения | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАI лезуць у памяць эпітэты з яго паэзіі: —Вецер — музыка. Сосны — струны. Возера — люстэр-ка альбо чаша віна. Зоркі — пацеркі, нябесная рунь, сня-жынкі, кветкі. Маланка — агністы меч. Крыніца грукае се-Рабром. А вось і другі свет Багдановіча: —Грозныя песні беларускага мужыка. Каменная сцяна між бедным і багатым. Разрытая магіла гаротніка. -Межы драпежніцкіх уласнікаў. Нідзе паэт не дагаворвае да канца. Небяспечна. Ды і са. ма мова беларуская — крамола. Яна забаронена на ўвесь час вайны. ...Адзінае лякарства для хворых грудзей паэта — р0д. ная зямля. ...Адзіная ўцеха — паэзія, мары аб шчаслівай будучьіні народа» . Такім чынам, вобразная сімволіка паэзіі Максіма Багда-новіча павінна разглядацца не інакш як у сувязі з канкрэт-нымі сацыяльна-гістарычнымі ўмовамі жыцця беларускага народа. Сувязь гэта прасочваецца ў розных творах з большей ці меншай паслядоўнасцю. Аднак сярод вершаў Багда-новіча ёсць і такія, у якіх наяўнасць яе не выклікае сумнен-ня, напрыклад у вершы «Дождж у полі і холад...» (1909): Дождж у полі і холад... Імгла... Дзесь у вёсцы міргаюць агні. Там, злякаўшысь, схавалась, лягла Доля горкая ў чорным цяні. I пад цёмнымі скрыдламі ночы Не убачаць цяпер яе вочы. Толькі вецер асенні, начны У полі сумна гудзіць і пяе Аб радзімай старонцы глухой Ды аб долі няшчаснай яе. Цісне сэрца мне песня начная... Хай жа голасна вецер спявае, Хай пяе ён у роднай зямлі, Каб у сэрцах нам сорам збудзіць, Каб змагацца з няпраўдай ішлі, У чыім сэрцы сумленне не спіць. Долю чорную ноч не схавае, Калі выльецца песня жывая! (I, 177) |