Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАУ гэтым вершы прыватная асаблівасць чалавечай індыві-дуальнасці паэта трансфармуецца пад уплывам яго сацы-яльнага вопыту. Кінь вечны плач свой аб старонцы! Няўжо жа цёмнай ноччу ты Не бачыш, што глядзіцца сонца У люстэрка — месяц залаты? Не згасла сонца! Сонца гляне, Усіх падыме ада сна. Ён, гэты дзень, яшчэ настане,— I ачуняе старана! (I, 91) У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу ў гэтым раздзеле прыводзяцца прыклады, якія канцэптуальна найбольш ад-павядаюць задачы выявіць псіхалагічны і лінгвістычны моменты ў структуры эстэтычнага ўспрымання паэзіі і асаблі-васці іх праяўлення ў паэзіі М. Багдановіча. Вядома, розніца паміж індывідуальнымі асаблівасцямі мастацкага мыслення паэта і грамадскімі элементамі ў ім у структуры кожнага твора праяўляецца не аднолькава. Аднак у воб-разнай сістэме верша «Кінь вечны плач свой аб старонцы!» яна выяўляецца вельмі выразна: Я пад яе зімовай маскай — Пад снегам — бачу твар вясны, I вее верш мой дзіўнай казкай, I ясны ён, як зорак сны. Такая варыятыўнасць суадносін індывідуальнага і гра-мадскага ў паэзіі вызначае яе мастацкі дыяпазон ад інтым-най лірыкі да грамадзянскай і філасофскай. Пры аналізе вершаў Багдановіча выявілася яшчэ адна Цікавая заканамернасць, якая звязана з асаблівасцямі псі-халагічнага складу асобы паэта. Прастора ў пераважнай большасці вершаў Багдановіча неабмежаваная, часцей за Усё яна касмічная — «паміж небам і зямлёй». Такі быў ха-рактар светаадчування паэта: Вось і ноч. Нада мной заліліся слязамі нябёсы, Смагла цягне расу ўся сухая і пыльная глеба; Раскрываюцца краскі начныя, як выпадуць росы, Раскрываецца сэрца маё пад слязінкамі неба. I не выказаць мне, як у час той яно пацяплела, Як даверчыва, шчыра гарачыя словы шаптала; Але сіняе неба, пачуўшы іх, змрочна цямнела, I сляза пакацілася ў хмарах і ў цемень упала. (I, 189) |