Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАВершаў жа, дзе прастора абмежавана пакоем, ганкам ценем ліп або іншымі атрыбутамі, у Багдановіча значна менш. У паэзіі Купалы, наадварот, вельмі часта сустрака-юцца вершы, дзе «зямныя каардынаты» выразна абазна-чаны. Класічны прыклад увасаблення прасторавых уяўлен-няў у Купалы — верш «Снадчына». Прывядзём для параў-нання некалькі строф: Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеннія праталіны, I лесу шэлест верасны, I ў полі дуб апалены. Аб ёй мне будзіць успамін На ліпе бусел клёкатам I той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам... Вобраз Радзімы ў гэтым вершы надзвычай цэласны, хоць па структуры сваей ён мазаічны — яго складаюць кан-крэтныя абазначэнні асобных прыродных і бытавых рэалій, якія ўтвараюць шырокую прасторавую карціну. У паэзіі М. Багдановіча часцей за ўсё прасторавыя ўяу-ленні ўвасабляюцца не ў асобных абазначэннях, а ў значы-май структуры вобраза і таму арганічна ўзаемазвязаны з кругам яго рацыянальных думак, з уяўленнямі сацыяльна-га характеру і эмацыянальным пафасам верша. Верш Багда-новіча «Вы, Панове, пазіраеце далека» — яскравы прыклад такой узаемасувязі: Вы, Панове, пазіраеце далека У блеску сонца з велізарных плеч народных, Але {светла] крые шмат чаго ад вока — Днём не бачыце Вы зорак пуцяводных. Загляніце жа, будзь ласка, Вы ў студню: Ужо даўно яна счарнела і згнівае, Але дно яе і ў ночы і ў палудню У вадзе люстранай зоры адбівае. К тым, каго жыццё заціснула глыбока Уніз, у норы падзямельныя пад Вамі, Вы, панове, хоць і бачыце далека, Загляніце ў дуіпы — студні са слязамі. (I, 112) |