Произведения | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАПаспрабуем паказаць гэта на прыкладзе наступна-га верша: Народ, Беларускі Народ! Ты — цёмны, сляпы, быццам к Табою ўсягды пагарджалі, Цябе не пушчалі з ярма I душу тваю абакралі,— У ёй нават мовы няма. (I, 223) Словы «Беларускі Народ» паэт піша з вялікай літары. Літары тут набываюць характар семантычнага падкрэслі-вання лагічных адзінак у абрысах вобразу: з аднаго боку, пачуццё павагі да народа; з другога — усведамленне яго цяжкога, прыгнечанага становішча. I кода верша на гэты раз тыповая для грамадзянскай лірыкі паэта: Збудзіўшысь ад грознай бяды, Увесь поўны смяротнай жуды, Ты крыкнуць не вольны «Ратуйце!» I мусіш ты «Дзякуй» крычаць. Пачуйце жа гэта, пачуйце, Хто ўмее з вас сэрцам чуваць! (I, 223) Захаваліся варыянты аўтографа гэтага верша. Яны свед-чаць, што паэт працаваў іменна над рытмам. У двух нявы-карыстаных першапачатковых варыянтах ён неапраўдана парушаны — то словы дэфармаваны, бо не адпавядактць метру, то радок успрымаецца як празаічны ў дадзенай структуры верша: 1) Хто йшчэ можа чуваць. 2) Хто мае вушы, каб чуваць. Відавочна, пошукі паэта вяліся пераважна ў сферы гука-вои apj-анізацыі верша, якая ўзмацняе эфектыўнасць эстэ-тьічнай інфармацыі, уздзейнічае на працэс успрымання твора. Аднак сказаўшы аб гэтым, мы тым самым сутыкнуліся яшчэ з адной, асобнай і неадназначнай з'явай вершавай структуры — з гукавой арганізацыяй. |