Произведения | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАУрывак гэты падзелены на строфы, якія ў дадзеным вы-падку вызначаліся ў адпаведнасці з рытмікай, рыфмай і сэн-савымі адрэзкамі5. Дастаткова звярнуць увагу на інтанацыйныя характары-стыкі дзвюх першых строф верша, каб адразу ж заўважыць, што колькасць паўз у другой страфе ўзрастае ў параўнанні з першай, дзе паўзы толькі ў «кодзе» страфы: Усё ў пылу. I стала мне Так сумна, сумна ў цішыне. Прыкметны драматызаваны характар, уласцівы тэксту другой страфы, абумовіў развіццё структурных асаблівасцей двух «кодавых» вершарадоў першай страфы, характару голасавядзення (інтанацыйных паўз і фанемна-гукавога рада). Трэба прыняць пад увагу і той факт, што разглядаемы верш напісаны як эпілог да вершаванага апавядання «Вера-ніка», хоць і не быў у гэтай якасці апублікаваны. У канцы другой страфы зноў змена інтанацыі і рытму: на гэты раз інтанацыя канстатыўная. У другой страфе памер у значна большай ступені уплывав на верагоднасны выбар слоў (у большасці яны адна-складовыя і двухскладовыя), чым у апошняй страфе: Расці, ўзмацовывайся, дрэва, Як манумент жывы, уставай I к небу надпіс падымай. Хай нерухомы словы спева: Чым болі сходзіць дзён, начэй, Тым імя мілае вышэй. (I, 141) У трох першых радках страфы ёсць словы і трохскладовыя. 1 двухскладовыя, і нават пяціскладовае слова — «ўз-Цовьтайся» са сваей унутранай інтанацыяй. Несумненна, што сэнсавае выдзяленне гэтага слова, яго эмацыянальнц тон звязаны з той колькаснай розніцай паміж аднаскладо-вымі і двухскладовымі словамі і тымі, у якіх больш складоў якая адразу праступае на фоне метра. Інтанацыйна-гукавая сітуацыя тут нагадвае санетную: у гэтай страфе назіраецца як бы прымірэнне дзвюх розных эмацыянальных тэндэн-цый — узрушанасці і роздуму. Эмоцыя, выказаная ў пер. шых трох радках, мае характэрныя прыкметы, уласцівьія і жывой гутарковай мове: зварот, адносна больш частая роз-наскладовасць слоў, сказавая інтанацыя. Цікава, што ў дру. гім трохрадкоўі выказана і характэрнае для паэта пачуццё незадаволенасці ад немагчымасці дасягнуць поўнай гармо-ніі паміж унутрана існым адчуваннем і знешняй формай яго ўвасаблення: «...нерухомы словы спева». А спеў гэты мае прыкметы звычайнага лагічнага суджэння з яго прычынна-выніковай сувяззю: Чым болі сходзіць дзён, начэй, Тым імя мілае вышэй. |