Произведения Интересные ссылки Хотите купить навес? Выбирайте - маркизы навесы. Козырьки. Навесы. . финам | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАПрааналізаваўшы метра-рытмічныя сувязі ў гэтых вершах, мы толькі разгледзелі адзін бок суадносін рацыяналь-нага і эмацыянальнага з іх фармальнымі прыкметамі. Найбольш выразна агульныя заканамернасці ўзаемадзеян-ня рытмікі і эмацыянальнага тону праступаюць у вершах, напісаных на фальклорнай аснове, дзе парушэнне найбольш важных фармальных патрабаванняў верша становіцца звы-чайным і ўспрымаецца як своеасаблівая норма. Гэта было заўважана Багдановічам у выніку даследавання метра-рыт-мічных асаблівасцей верша Шаўчэнкі: «Шаўчэнка тут толькі следаваў за народнай украінскай паэзіяй, у якой ён запазычыў дадзены памер і якая дзеля ўзмацнення выраз-насці верша так ахвотна ахвяруе аднастайнасцю яго формы-Так, напрыклад, гэтымі абставінамі (і ў прыватнасці, жа-даннем надаць найбольшы размах рытму, хоць бы нават за кошт вытрыманасці метра) зусім дастаткова тлумачыЦ' ца найбольш звычайная няправільнасць у разбіраемай грУ' пе вершаў Шаўчэнкі — замена харэя на ямб або амфібрЗ' хій. Вось прыклад з некалькіх тысяч падобных выпадкаў: Вітре буйнйй, вітре буйнйй! Тй з морем говорит,— Збуди йог о, заграй ти з ним, Спитай сине море. Памер у прыведзеным чатырохрадкоўі зусім не вытрыманы, але iменна дзякуючы гэтаму ўзнік шырокі прастор для энергічнага, імклівага, нястрымнага рытму. Такім чы-нам, з-пад гэтай няправільнасці верша зусім яскрава пра-свечвае несвядомы або, можа быць, нават свядомы эстэтыч-ны прыём, які вырашае вядомую мастацкую задачу і мае свае карані ў народнай творчасці» (II, 141—142). Заўважаная Багдановічам з'ява праяўляецца і ў яго тво-рЭХ — перш за ўсё ў літаратурных імітацыях народнага вер-ша — у самых разнастайных сувязях і напрамках вельмі выразна і на высокім узроўні майстэрства і таму ўспрыма-ецца як характэрная. Дзякуючы такой рухомасці гукавой арганізацыі верша адносна статычныя вобразныя сродкі народнай паэзіі набываюць у кожным варыянце такой сувя-зі і новую эмацыянальную афарбоўку, і новую змястоў-насць. Гэта тэндэнцыя не толькі суб'ектыўна аўтарская як у вершах Багдановіча, так і іншых паэтаў, але і тыпалагіч-на-паэтычная, уласцівая народнай паэзіі, быліне, частушцы, вершаванай прымаўцы. Выяўленчыя магчымасці тых ці іншых сродкаў фальклорнай паэтыкі праяўляюцца ў залежнасці ад той ролі ў працэсе эстэтычнага ўспрымання, якая за імі гістарычна за-мацавана. Так, адны з іх падвяргаюцца кананізацыі (чарга-ванне метрычна моцных і слабых складоў) і становяцца прыкметамі яго формы, другія застаюцца няўлоўнымі для лагічнага мыслення і амаль не паддаюцца навуковаму ана-лізу. Многія даследчыкі, у тым ліку і замежныя, падкрэслі-ваюць, што ў паэзіі значная частка таго, што ўспрымаецца намі, не заўсёды становіцца фактам свядомасці і таму пры даследаванні, якое грунтуецца толькі на рацыянальных кан-струкцыях, можна не заўважыць адзін вельмі істотны мо-мант, без якога ніякае мастацтва не можа быць значным і эстэтычна дзейсным: лепшыя ўзоры паэзіі вякамі хвалююць чытача, у той час як канкрэтна-гістарычны і сацыяльны кан-тэкст іх змяняецца. Няцяжка заўважыць, што сказанае мае пад сабою грунт. |