Произведения | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАЁсць на свеце такія бадзягі, Што не вераць ні ў бога, ні ў чорта. Ім ирыемны стракатыя сцягі Караблёў акіянскага порта. I няма ім каго тут пакінуць, Бо нікога на свеце не маюцв. Усё ім роўна: ці жыць, ці загінуць,— Аднаго яны моцна жадаюць: Пабываць у краях незнаемых, Ды зазнаць там і шчасця і гора, I загінуць у хвалях салёных Белапеннага сіняга мора. Але мы — не таго мы шукаем, Не таго на чужыне нам трэба. Не рассталіся б мы з нашым крае Каб было дзеля нас у ім хлеба. I на вулцы пад грукат, пад гоман, Дзе натоўп закруціўся рухавы, Нам маячыцца вёсачка, Неман I агні партавыя Лібавы. (I, 230)
Каб прачытаць гэты верш, спатрэбіўся пэўны час і, вя-дома, засяроджанасць. СлоЬы ўспрымаліся на слых (або чыталіся «пра сябе») іменна ў тым парадку, у якім яны па-стаўлены ў вершы. У той жа час іх рацыянальны сэнс за-свойваецца інакш. У акце пазнання адбываецца пэўная ла-гічная перагрупоўка, звязаная з нашым папярэднім жыццё-вым і эмацыянальным вопытам. Toe, што было надзвычай важным у перцэптыўным працэсе (рытмарад і мілагучнасць яго, дзеля чаго паэт, напрыклад, карыстаецца інверсіяй — «Дзе натоўп закруціўся рухавы»), у акце пазнання дэфар-муецца, дакладней кажучы, перагрупоўваецца. Свядомасць фіксуе найбольш значныя элементы, і пры гэтым інверсія як мастацкі прыём страчвае сваю ролю, больш важным становіцца інфармацыйны аб'ём слоў, іх лагічны парадак. Акт ацэнкі суправаджае працэс чытання і пазнання. Не да месца ўжытае слова або невыразная рыфма можа выклі-каць незадавальненне, а трапны выраз, удалае гучанне рад-ка, наадварот,— захапленне. Так, у параўнанні з апошнімі радкамі другой і чацвёртай строф верша «Эміграцкая песня» («Аднаго яны моцна жадаюць: ...Каб было дзеля нас у ім хлеба») апошнія радкі першай, трэцяй і пятай строф («Караблёў акіянскага порта... Белапеннага сіняга мора... I агні партавыя Лібавы...») гучаць больш выразна. |