Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАУсе словы, у якіх сустракаецца «і»,— азначэнні станоў. чага характару. У той жа функцыі выступае азначэнне Пра. сторы — «па-над белым пухам вішняў»; вобраз эстэтычца прывабны. Акрамя таго, у страфе паралельна чаргуецца j фанема «ы», якая ўпершыню выступае таксама^ў азначэнні станоўчага характару — «белым пухам вішняў», што пад. крэслівае сувязь вобразаў не толькі на ўзроўні гучання, але і семантычна. У эпілогу «Ізноў пабачыў я сялібы» такое чаргаванне ў першай страфе семантычна падтрымліваецца паўтарэннем у канцы апошняй страфы: Чым болі сходзіць дзён, начэй, Тым імя мілае вышэй. Тут прыкметна вылучаецца «і» націскное, г. зн. падоў-жанае; «ё», як і «і»,— ётавы галосны; «аганёк» — «лёгкі» — «матылёк». Акрамя таго, тут «ё» суфіксальнае з памян-шальным значэннем, якое «падтрымана» ў прыметніку «лёгкі». Такім чынам, любы прыём гукавой арганізацыі набывае эстэтычную каштоўнасць, калі ўступае ў суадносіны са змя-стоўнасцю паэтычнай структуры. Пры гэтым адзін і той жа гук ці прыём набывае пэўны сэнс толькі ў кантэксце структуры. Гэта значыць, што пэўны эмацыянальны тон, выяўле-ны ў дадзенай фанеме ў дадзеным кантэксце, можа высту-паць у зусім іншым значэнні і служыць іншым мэтам у нова-ўтворанай структуры. Прытым і семантыка фанем мае пэўнае асацыятыўнае паходжанне з усёй яго верагоднасцю, бо ўзнікла ў сувязі з паўтаральнасцю слоў пэўнай эмацыянальна-ацэначнай афар-боўкі і не з'яўляецца аб'ектыўнай у тым сэнсе, што не кожным успрымаецца аднолькава, а можа, і зусім не ўспры-маецца. У вершы «Па-над белым пухам вішняў», гукавую семан-тыку якога мы толькі што аналізавалі, чытаем: Ці не вецер гэта звонкі У тонкіх зёлках шапаціць? Або мо сухі, высокі Ля ракі чарот шуміць? Не паняць таго ніколі, Не разведаць, не спазнаць: Не даюць мне думаць зыкі, Што ляцяць, дрыжаць, звіняць. Песня рвецца і ліецца На раздольны, вольны свет. Але хто яе пачуе? Можа, толькі сам паэт. (I. 54-55) |