Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАСемантыка гукаў, абумоўленая фізічнымі асаблівасцямі голасавядзення, а не толькі семантычна-верагоднаснымі якасцямі паэтычнай мовы, у аснове якой ляжыць натуральная гутарковая мова, мае больш аб'ектыўнае значэнне. Так, розніца гучання «ы» і «і» ў гэтым сэнсе абумоўлена рознай вышынёй тону пры іх вымаўленні («і», напрыклад, больш высокае ў параўнанні з «ы»). Нездарма ў апошняй страфе Еерша «Па-над белым пухам вішняў» гэта розніца ў семантычнай афарбоўцы гукаў так удала выкарыстана паэтам для стварэння эмацыянальнага тону і, акрамя таго, падтрымлівае прасторавыя адносіны: Песня рвецца і ліецца На раздольны, вольны свет, е е і і е о ы о ы е Але хто яе пачуе? Можа, толькі сам паэт. У перадапошнім радку як фанема «і», так і фанема «ы» не паўтараецца. Паўтараецца «е», характэрнае для першага лагічна-гукавога рада: «песня рвецца і ліецца». Мовазнаў-цы, якія тэарэтычна даследуюць такую складаную з'яву, як гукапіс, звычайна абапіраюцца іменна на такога роду семан-тьіку (Ю. Сцяпанаў, У. Мартынаў, М. Янакіеў, Б. Унбегаўн, А. Ельмслеў). А. Журынскі, які даследаваў такую натуральную анало-пю гукаў і значэнняў, прыйшоў да думкі, што яна аб'ектыў-на існуе, хоць і не з'яўляецца абсалютнай; так ідэя сілы 1 Цвёрдасці «будзе перадавацца хутчэй выбухнымі, чым Фрьікатыўнымі, хутчэй цвёрдымі, чым мяккімі (і можна Дадаць — хутчэй заднеязычнымі, чым губнымі) зычнымі; сУвязі паміж гукам і значэннем, якое мае такога роду начальную аснову, універсальныя, хоць і могуць злёгку ^аДьіфікавацца ў залежнасці ад колькасці і суадносін фанем У сістэме». Вылучэнне пэўных гукаў з сістэмы, іх прыкметны сщ валізм у адносінах да нейтральней верагоднасці, іх частот насці ў натуральней мове ўспрымаецца як анамалія і звязана з эмацыянальнасцю. Вывад, да якога прыйшоў чэщС1(-лінгвіст В. Скалічка ў выніку даследавання феномена гукаво га сімвалізму, уяўляецца асабліва цікавым у сувязі з мэтай нашага даследавання: «Інтэлектуальныя, індыферэнтньія і эмацыянальных адносінах словы з'яўляюцца ў фанетычньц адносінах нармальнымі. Іменна таму анамальныя словы заўсёды маюць моцны эмацыянальны кампанент. У сувязі з гэтым такія эмацыянальныя словы схіляюцца да анамалій і тым самым набліжаюцца да гукападрабляльных слоў». |