Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАПераклічка верша Танка «Матыль» з вершам «Па-над белым пухам вішняў» Багдановіча сведчыць, што творчыя намаганні Багдановіча, якія адрасаваліся ў будучыню бела-рускай паэзіі, не засталіся марнымі. Зварот Максіма Танка да творчасці М. Багдановіча не выпадковы. У фрагментах з дзённіка Танка «Лісткі кален-дара» ёсць запіс, зроблены 22 лістапада 1935 г., дзе ён сярод кніг, прывезеных яго сябрам К. Карабейнікавым, называв «Вянок» Багдановіча. Як вядома, у гэтым зборніку быў змешчаны і верш «Па-над белым пухам вішняў». А 20 чэрвеня 1937 г. зроблены наступны запіс: «Я часта адкрываю даўно вядомыя ісціны. Але паколькі я сам да-ходзіў да іх, яны мне не здаюцца вядомымі і простымі. У нас апошнімі часамі любяць гаварыць аб «паэтычнасці», «пры-гажосці». Ва ўгоду гэтым літаратурным і модным фетышам колькі пішацца фальшывых і бяздарных твораў! «Мастацт-ва — гэта соты раз бачьгць па-новаму тое, што да цябе ба-чылі іншыя» (А. Франс). А ў нас вельмі насцярожана адно-сяцца да ўсяго новага, хоць мы намнога адсталі ад нашых суседзяў. Бадай, ніхто гэтага так не разумеў, як М. Багдановіч, пасля смерці якога ўсё яшчэ не знайшлося ў нас пра-даўжальніка яго цікавага і надзвычай плённага напрамку». У той самы час, калі быў зроблены запіс, Танк піша верш «Матыль», у якім асаблівую ўвагу звяртае на гукапіс перш за ўсё ў дзвюх пачатковых строфах і дае назву, якая ўказвае на гэту сувязь. У сучаснай беларускай паэзіі ёсць яшчэ адна спроба стварыць верш па гэтаму ж узору. Рыгор Барадулін узяў у якасці эпіграфа да верша «Матылёк» радкі з верша Багда-новіча «Па-над белым пухам вішняў». Барадулін выкары-стаў у сваім вершы толькі прыватны прыём гукапісу — алі-тэрацыю. Трэба адзначыць, што ў адрозненне ад чаргаван-ня галосных, якое стварае «мелодыю» верша, паўтарэнні зычных даюць прыкметны знешні, шумавы эфект. Гэта адразу адчуваецца на слых і ўспрымаецца перш за ўсё, вя-дома, як віртуозны прыём: Лілею млявы плёс люляе, 3-пад элежаных аблок здалёк Ляціць віхлясты і бялявы Пялёстак лёгкі — матылёк. Ён кліча у блакіт лілею, Каб не любіла болыц да слёз Бліскучы ад лускі і глею, Самлелы, абмялелы плёс... У вершы ж Багдановіча гукапіс строга падпарадкаваны сэнсу, пададзены надзвычай тонка, малюнак яго выяўляецца хутчэй аналітычна, чым на слых. Вядома, Барадулін ставіў перад сабою больш вуЗкую задачу, чым Багдановіч, і не вычарпаў усіх змястоўных магчымасцей гукавой арганіза-цыі верша, з такім бляскам прадэманстраваных у вершы «Па-над белым пухам вішняў», і, відаць, такім чынам па-цвердзіўшы, што шлях гэты ў любым выпадку адкрыты. |