Произведения Интересные ссылки Магазин продажа сантехники Grohe . погода в селе соленое займище расписание погоды. | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАТак і сказана ў Пушкіна — «под сводом шалаша». Не .мармуровага палаца, накшталт Зімняга, а іменна звычайна-га шалаша, і каб у нас не было сумненняў адносна сказанага, паэт дадае яшчэ адну падрабязнасць — «на лыки». Змястоўнасць пушкінскага верша шырэй за змест, у прыватнасці шырэй за любое лагічнае суджэнне. Такім чы-нам, сэнс хрэстаматыйнага верша аказваецца вельмі далёкім ад адназначнасці. Больш таго, сапраўдная каштоўнасць яго выяўляецца іменна ў гэтай варыятыўнасці ўспрымання. Калі мы скажам у дадзеным выпадку, што Пушкін пака-заў у вершы карані таго зла, якое нараджаецца няроўнасцю людзей, то таксама не вычарпаем усёй яго паэтычнай думкі. А. С. Пушкін здолеў у адным вершы паказаць ледзь не цэлую гісторыю самадзяржаўя, якая пачынаецца з чыста псіхалагічных адносін людзей, з таго, што адзін чалавек дазваляе сабе з прычыны нават не ўлады або сацыяльнага становішча, а проста больш моцнага характару і часам не-дастаткова развітага сумлення ўзяць уладу над роўным сабе. Тыя ж адносіны, у якія гэта зло перарастае, выразна акрэслены ў вершы як адносіны паміж царом і рабом. Аднак жа як развенчвае паэт гэту благаславёную, узаконеную цэлай сістэмай дзяржаўных законаў і правапарадкаў уладу, калі напамінае аб першароднай чалавечай роўнасці! Гэты прыклад прыведзены намі не толькі таму, што ён надзвычай характэрны і сведчыць аб варыятыўнасці суад-носін рацыянальнага і эмацыянальнага ў эстэтычным успры-манні паэзіі. Гэта думка была вельмі блізкая таксама Баг-дановічу і ў творчасці яго часта вар'іруецца. Верш «Мяжы» па сутнасці нясе тую ж глыбокую гума-ністычную думку, хоць і не адназначную, але блізкую да пушкінскай: Кінь вокам на увесь абшар зямлі: Вось хату шчыльна абышлі Парканы з гострымі цвікамі, Пасыпаныя бітым шклом, Глядзі—ў прасторах за сялом Мяжамі Падзелены на нівах каласы, Ідуць канаўкі праз лясы, I стопудовыя гранічныя каменні Сярод лугоў бяскрайніх заляглі. Шнуры штыкоў па ўсей зямлі Гараць, як дзікае хаценне, На гасударстваў рубяжы. Глядзі: паўсюль мяжы. Нязмерны вольныя прасторы Святой зямлі,— а чалавек Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век, Хаваўся ў іх, як ліс у норы, I жыў пужліва сам — адзін, Дрыжачы, як лісцё асін, Зласлівы, бессардэчны, хцівы, Такі здрадлівы, Для ўсіх чужы, зусім чужы. Вакол яго — платы, мяжы. Пабач, што робіцца эа гэтымі платаміГ У надмернай працы гіне тут Галодны і абдзёрты люд, Каторы моцнымі рукамі Стварыў усе багацтвы на зямлі: Правёў ён скібы на раллі, Ён рэйкі пралажыў чыгунак, Заводаў коміны падняў у выш нябёс, А сам даўно сляпы ад слёз I ўжо забыўся аб ратунак. Глядзі: па ўсей зямлі святой Шырокай хваляй залатой Без краю блішча збожжа мора, Цвітуць лугі, шумяць лясы... Так многа ёсць паўсюль багацтва і красы, А людзі нішчацца у голадзе, у зморы Ад беднаты, ад цемнаты, Бо скрозь — мяжы, бо скрозь — платы. (I, 232—233) |