Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАВыказванне гэта сведчыць, што мелі рацыю даследчыкі, якія, выяўляючы змястоўнасць паэтычных твораў Багдано-віча, разглядалі элементы іх структуры на розных узроўнях, у тым ліку і на сацыяльным, у сувязі з кругам грамадзян-скіх ідэй паэта. Моцна развітае эстэтычнае мысленне Багда-новіча патрабуе таго, каб пры аналізе яго творчасці ўлічва-лася самарэфлексія паэта на самыя розныя жыццёвыя з'явы, да якіх сам ён звычайна падыходзіў дыялектычна, што пацвяоджаецца ў адносінах да яго твора «Страцім-лебедзь». Верш-прытча на тэму біблейскага міфа — толькі адна з варыяцый творчага ўвасаблення жыццёвага зместу (вайна, гібель мільёнаў і асабісты лёс Багдановіча ў дадзе-ным выпадку), адпаведная форма выказвання, якую паэт выбраў з многіх іншых. Для паэта ў множнасці верагоднага выбару фармальных кампанентаў у паэзіі (няхай гэта рыфма або ідэя) ляжыць прынцып найлепшага, што было вядома яшчэ філосафам Старажытнай Індыі ". Трымаючыся гэтага прынцыпу, сапраўдны паэт не абмяжоўваецца выпадковым і недаскана-лым у мастацкім творы. Як вядома, да фальклорных вытокаў М. Багдановіч звярнуўся не выпадкова і разглядаў засваенне здэбыткаў народнай творчасці як адну з важнейшых задач на шляху развіцця беларускай літаратуры. Разам з тым ён не пера-большваў значэння фальклору, маючы на ўвазе абмежава-насць тых яго сродкаў выразнасці, якія новая паэзія можа арганічна засвоіць на новай ступені развіцця. Такім чынам, і выбар сюжэта і формы верша-прытчы з яго поліметрычнасцю і неабавязковасцю рыфмоўкі (замест яе фіксаваная інтанацыя), і круг ідэй, якія вызначаны ўжо самой традыцыйнасцю міфалагічных вобразаў, выкарыста-ных паэтам,— не што іншае, як вынік матываваных і накі-раваных намаганняў. Мастацкае мысленне знаходзіць непрыгоднымі для ўва-саблення сэнсу часам вельмі вялікую колькасць узнікаючых образаў і адиаведных ім слоў з усёй разнастайнасцю іх значэнняў — сімвалічных, сігніфікатыўных, а іменна — зна-чэнняў слова як лексемы (signification) i экстэнцыяльных значэнняў, якое слова набывае ў дадзеным кантэксце яго |моўнага ўжывання (ekstension). Часцей за ўсё гэтыя вобра-зы ўзнікаюць у працэсе творчасці, але не задавальняюць паэта з прычыны сваёй экспрэсіўнай абмежаванасці, што вымушае яго шукаць іншыя сродкі ўвасаблення да таго часу, пакуль не будзе знойдзена адзінае, найлепшае. Па сутнасці гэта сведчыць аб эстэтычнай неадназначнасці паэтычнай умкі і эмоцыі. Дарэчы, эстэтычная неадназначнасць паэтычнай думкі, яўляючыся выключна каштоўнай якасцю, у той жа час прыводзіць да таго, што ў крытыцы і літаратуразнаўчых працах складваецца даволі супярэчлівая карціна пры ацэн-цы адных і тых жа мастацкіх твораў. Прыклады да сказана-га можна знайсці і ў даволі шырокай крытычнай і даследчай ^ітаратуры, прысвечанай творчасці Багдановіча. У дадзеным выпадку гэта дазваляе прасачыць асаблівасці эстэтычнага ўспрымання і творчасці ў цэ\ым і асобных яго твораў. Суадносіны рацыянальнага і эмацыянальнага пачаткаў яаэзіі ў эстэтычным успрыманні аб'ектывуюцца, што выяў-ляецца звычайна ў выказваннях ацэначнага характеру. Паспрабуем у сувязі з акрэсленай вышэй мэтай праана-лізаваць выказванні некаторых даследчыкаў аб вершы-прытчы Багдановіча «Страцім-лебедзь». М- Грынчык, на-прыклад, пісаў наступнае: «Зразумела, што з прычыны ;няспеласці светапогляду Багдановіч не мог узняцца да ўзроўню і сілы горкаўскага рэвалюцыйнага адмаўлення рэ-чаіснасці. Вось чаму сцвярджальны пафас паэмы «Страцім-лебедзь» носіць адценне пэўнай неакрэсленасці і трагізму. Іменна ў няяснасці рэвалюцыйнай перспектывы для аўтара трэба шукаць вытокі той пасіўнай самаахвярнасці, што пера-важае ў заключнай частцы паэмы: Не паслухалі птахі лебедзя, Пацямнела ў яго вачах, Крыллі ўрэшце падламаліся, Галава ў ваду апусцілася. I пайшоў на дно мора сіняга Страцім-лебедзь — моцны, горды птах. Ад усіх цяпер патомкі ёсць, Ды няма адных — Страцімавых. |