Произведения Интересные ссылки | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАПрыкметная сувязь гэтых слоў на ўзроўні гукапісу стварае самастойную сферу ўнутры кампазіцыі твора. А гэта ў рэшце рэшт дасягаецца пры дапамозе элементаў знешняй структуры верша. Даследуючы варыянты верша «Слуцкія ткачыхі», А. Клышка заўважыў у першым з іх (у параўнанні з дру-гім) надзвычай арганічную бінарную арганізацыю ўсіх эле-ментаў верша. У аснове сэнсавай апоры гэтай арганізацыі ляжыць у дадзеным выпадку супрацьстаўленне «свайго» і «чужога». «Тут адразу адчуваеш,— сцвярджае даслед-чык,— як уваходзіш у напружанае эмацыянальнае поле паэзіі, дзе дзейнічаюць свае сілы прыцягнення і адштурхоў-вання. Размежаванне «роднага» і «чужога», якое выступіла з першых радкоў, пройдзе далей праз увесь верш, арганізуе ўсю будову, расстаноўку сэнсава-эмацыянальных, рытміч-ных «сіл», апораў твора» 21. Заканамернасці, выяўленыя А. Клышкам пры аналізе структуры разглядаемага верша, па сутнасці ахопліваюць толькі частку тых разнастайных сувязей і асацыяцый, якія ўзнікаюць у працэсе эстэтычнага ўспрымання (у тым ліку і самарэфлексіі паэта, якая выявілася ў перапрацоўцы свайго твора). «Логіка аналізу,— адзначае Клышка,— кідае свой водсвет на верш, яна сама як бы ў першую чаргу шукае свае «аналітычнай» логікі твора. Але як далека ад той «ла-гічнай высновы» верша да жывой плыні паэтычнай думкі, якая вызвоньвае ў радках і цалкам захоплівае цябе, і твор не проста чытаецца, а як бы сам нараджаецца ў табе» 22. Надзвычай характэрная заўвага! Яшчэ А. В. Луначарскі выказаў думку, што чалавеку разам са звычайным, паняційным уласціва і асаблівае, не-паняційнае мысленне. Ён даследаваў гэта на матэрыяле музыку дзе такі непаняційны характар мыслення, на яго думку, найбольш відавочны. Луначарскі сцвярджаў, што ў музыцы ёсць своеасаблівая логіка — не менш абавязковая, чым у мысленні паняційным, але ўсё ж іншая. Ва ўсякім выпадку ў эстэтычным успрыманні нават і музычнага твора ёсць элементы рацыянальнага, якія пры пэўнай дасведчанас-ці могуць дастаткова выразна праяўляцца ў ацэнцы або суджэнні. Прыклад таму — музычная крытыка. Як відаць, на ўзроўні навуковага мыслення нашага часу нельга выдзеліць непаняційнае мысленне з таго, што азначаецца звычай-на як вобразнае. Цікавую спробу ахарактарызаваць вобраз вытворны, г. зн. той, які выклікаюць словы звыш свайго паняційнага або інфармацыйнага аб ему, знаходзім у С. Ясеніна ў арты-куле «Быт і мастацтва» (1921). «Вобраз ангелічны, або рынаходніцкі, з'яўляецца ўвасабленнем руху або з'явы, так-сама як і прадмета, у плоці слова. На пачуцці гэтага вобра-за пабудавана ўсё тэхнічнае прадметнае вынаходнщтва, а ^таксама і эмацыянальнае (курсіў наш.— А. К.). Вобраз прадметнага ангелізму: дыван-самалёт і аэраплан, пяро жар-птушкі і электрычнасць, сані-самакаты і аўтамабіль. На вобразе эмацыянальнага ангелізму грунтуюцца найменні нябачанага і імматэрыяльнага, калі яны, толькі яшчэ прад-чуваемыя, апранаюцца ўжо у вопратку імя, напрыклад, па-чуццё ўяўнай краіны «Інонія», пачуццё нябачнага і невядомага прыходу, як, напрыклад, «госць цудоуны» . Паходжанне вобраза С. Ясенін звязвае з канкрэтнымі бытавымі прадметамі і з'явамі. Аднак характар гэтай сувязі абумоўлены як рацыянальным (падабенства па колеру або прызначэнню — дыван-самалёт і аэраплан), так і эмацыя-нальным (па гукавой асацыяцыі — Інонія або ўяўленню — госць цудоўны) пачаткам. Пры эстэтычным успрыманні паэзіі назіраецца характэрная з'ява, у якой звычайны паняційны сэнс слоў перастае ўспрымацца, бо яго выцясняе вобраз, часам вельмі далёкі ў сваёй рэальнай першааснове ад паняційнага. Часта ён выступав не акрэслена, а толькі ўгадваецца. Напрыклад, у М. Багдановіча: У чарцы цёмнай і глыбокай Плешча, пеніцца віно, Хмелем светлым і халодным Калыхаецца яно. (I, 36) У гэтай лаканічнай і строга арганізаванай страфе Багда-новіч даў паэтычны малюнак возера. У «Песні пра князя Ізяслава Полацкага» чытаем: Ураніў самотна з цела Ён душу ўдалую Цераз пацерку на шыі, Цераз залатую. (I, 192) |