ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧААднак эстэтычная каштоўнасць твора, як вядома, гэ-тым не вычэрпваецца. Псіхафізічнае ўздзеянне, на думку А. Калмагорава, які даследаваў значэнне неўсвядомленых працэсаў мастацкага ўздзеяння паэзіі кібернетычнымі мета-дам!, таксама з'яўляецца адной з важных функцый паэзіі. Але гэта, як адзначае даследчык, «бліжэйшыя, часта неўсвядомленыя прычыны мастацкага эфекту ў параўнанні з рацыянальнымі, канчатковымі ідэямі» . Можна было б сказаць, што верш выклікае пэўны настрой або асацыяцыі, часам вельмі далёкія ўспаміны або нават слёзы. Аднак псі-хафізічнае ўздзеянне праяўляецца надзвычай тонка і індыві-дуальна (тут адзначым толькі гэты момант). Фармальныя сродкі, у якіх яно ўвачабляецца,— родавыя і заключаны ў структуры твора. Вядомы вучоны ў галіне тэорыі рускага вершаскладання М. Л. Гаспараў экспериментальна пацвер-дзіў думку, што сувязь формы са зместам у мастацкім творы не з'яўляецца арганічнай, як гэта назіраецца ў прыродзе. Даследчык прыйшоў да вываду, што сувязь гэта ўмоўная, замацаваная гістарычна: «Нельга сказаць (як гэта не раз гаварылася): «харэй добра выражае лёгкія, радасныя эмо-цыі», бо гэтага нельга даказаць, гэта можна толькі паказаць на прыкладах, кожны з якіх легка абвергнуць прыкладам супрацьлеглага характару. Трэба гаварыць: «харэй,— і пры тым не ўсякі, а іменна 4-стопны харэй,— у вопыце рускага верша звязан перш за ўсё з анакрэонтыкай, затым з песняй наогул, затым з народнай песняй, затем з народнай тэмай наогул, і таму яго рытм у свядомасці чытачоў звыкла асацыіруецца перш за ўсё з песеннымі тэмамі і эмоцыямі» . Думаецца, што шлях да вывучэння сувязі формы і змес-Ту ў вершах ляжыць праз даследаванне іменна гэтых тра-дыцыйных асацыяцый метра і жанру, метра і тэмы ў іх гістарычнай эвалюцыі. Зразумела, далека не ўсе фармальныя моманты верша становяцца фактам свядомасці, а толь-кі найбольш значныя, якія маюць выразную сэнсавую нагрузку. Рацыянальнае ў паэзіі, асабліва ў сваёй прыватнасці, у разумовым — гэта, кажучы словамі Гегеля, «усім прад-стаўлены і ўсім пракладзены шлях да яе» . Рацыянальнае і эмацыянальнае рэалізуюцца ў плане вобразнага ўяўлення. Аднак дзякуючы мастацкім сродкам (метафары, гукапісу) і сама мова, паэтычнае слова непа-срэдна ўспрымаецца як эстэтычная каштоўнасць 7. Прынам-сі, мы не застаёмся абыякавымі да таго, як верш гучыць, а таксама да трапных параўнанняў і выразаў. Прывядзём для прыкладу верш Максіма Багдановіча «Уступ»: Я думы, путамі не скутыя. Тут перад вамі вываджу, А проці ганення кажу: Хваробы лечаць і атрутамі. (I, Г08) У вершы ніводнага разу не ўжываецца якаснае азначэн-не, аднак даецца не толькі тлумачэнне рэчаіснасці, але і яе ацэнка. Эфект дасягаецца тым, што пэўныя словы цягнуць за сабою асацыятыўна-лагічныя рады: «думы, путамі не скутыя» — гэта значыць праўдзівыя. Паэт гаворыць аб «хваробах» грамадства, і яго сацыяльная арыентацыя не выклікае сумненняў. Асацыятыўна-лагічныя рады ў паэзіі падтрымліваюцца гукавой арганізацыяй верша, У прыватнасці, лагічныя адзін-кі «думы, путамі не скутыя» і «хваробы лечаць і атрутамі», якія нясуць найбольш важную сэнсавую нагрузку, звяртаюць на сябе ўвагу трайной (звычайнай і ўнутранай) рыф-май. «Слова пералівае экспрэсіўнымі фарбамі сацыяльнага асяроддзя,— сцвярджаў В. У. Вінаградаў.— Адлюстроў-ваючы асобу (індывідуальную або калектыўную) суб'екта мовы, характарызуючы яго ацэнку рэчаіснасці, яно квалі-фікуе яго як прадстаўніка той ці іншай грамадскай групы. Гэты круг адценняў, якія выказваюцца словам, і называец-ца экспрэсіяй слова, яго экспрэсіўнымі формамі. Экспрэсія заўсёды суб'ектыўная, характэрная і асабістая — ад самага эфемернага да самага ўстойлівага, ад усхваляванасці і імгнення да пастаянства не толькі асобы, бліжэйшага яго асяроддзя, класа, але і эпохі, народа, культуры». |