Произведения Интересные ссылки The most applicable http://pokeroddshelper.com tools to online poker games. . кирпич новое объявление москва и область. | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧААдна з кніг пра паэта — «Загадка Багдановіча» Стральцова — цікавы вопыт мастацкага ўзнаўлення ча-авечай асобы паэта па тых рэфлексіях на з'явы жыцця, кія знайшлі ўвасабленне ў яго вершах. Задача вельмі ары-інальная, пастаўленая, думаецца, у сувязі з тым, што пра "агдановіча мы ведаем далека не ўсё: не хапае матэрыялаў іяграфіі, рукапісаў, мемуарных звестак. У тых здагадках, якія выказвае М. Стральцоў, многа сацыятыўна сканструяванага і спрэчнага, аднак нельга не аўважыць, што даследчык глядзіць на жыццё паэта праз прызму яго вершаў, і гэта надзвычай цікава. I, трэба ска-заць, пачуцці і думкі Багдановіча, «засушаныя на паперы», ік сказаў сам паэт пра свой першы зборнік «Вянок», аказа-|іся вельмі жыццяздольнымі. Чалавечая постаць паэта ў акружэнні многіх, часам вельмі сумных рэалій паўсядзённа-*а быту праглянула скрозь радкі вершаў, так старанна ад-шліфаваных, пазбаўленых неістотнага. «Работа ішла вяла,— чытаем у М. Стральцова.— Самае непрыемнае было тое, што ён не быў упэўнены, ці трэба папраўляць. Цяжка было вечарам. Сагнуты, змораны цень альеры ўставаў ад дзвярэй, соўгаўся па сцяне. Шыпела аза ў лямпе. Нязвыкла пуста і яснотна рабілася ў галаве. н баяўся, што не вытрывае і закрычыць. Цень Сальеры атойваўся ў куце. Колькі цяпер часу? Час сеяўся праз па-кой, як вада праз сіта. Думкі разбягаліся, ірваліся, як сатле-лая нітка. «Дык няхай жа, няхай сабе рвецца мне жыццё, як сагніўшая ніць». Хто гэта напісаў? Ён? Добра гэта ці дрэн-на? Калі дрэнна, дык можна яшчэ паправіць, яшчэ можна, можна... так...» 2 Мы прывялі гэты ўрывак для таго, каб праілюстраваць думку, што верш нават такога праграмнага, філасофскага плана, як «Ліст...» Багдановіча, дзе вырашаюцца пытанні эмацыянальнага і рацыянальнага пачаткаў у паэзіі, не вы-чэрпваецца лагічным у ім, а захоўвае перш за ўсё вобразныя асацыяцыі і пачуццёвы вопыт. Адзначыўшы гэту рысу ў вершах філасофскага складу, Йіто характэрна для паэзіі наогул, звернемся цяпер да рацыянальнага, якое ўваходзіць у сферу ўласна лагічнага. Верш «Ліст...» шырока вядомы беларускаму чытачу, таму не будзем прыводзіць яго поўнасцю, абмяжуемся толькі на-ступнымі радкамі, у якіх Багдановіч даводзіць, што розум і праца не шкодзяць натхненню: Сальеры ў творчасці усё хацеў паняць, Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць, Абдумаць спосабы, і матар'ял, і мэту I горача любіў сваю свядомасць гэту. У творчасці яго раптоўнага няма: Аснова да яе — спакойная дума. Але, але... Аднак, што шкодзіць тут натхненню? Прыемнае дае Сальеры уражэнне. Падобны знічцы ён: у іскрах над зямлёй Яна ўзразае змрок лукою залатой, Гарыць, бліскучая, ўся у агню нясецца, А ў глыбіні сваёй халоднай астаецца. (I, 220—221) |