Произведения Интересные ссылки Выплаты 495 661-11-33 калькулятор КАСКО каско цена www.strahovanie.ru . стол трансформер, складной . | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧААдзначаную вышэй заканамернасць падтрымлівае і да-кладная рыфма, як правіла дакладная: а в а а в. Верш «Д. Д. Дзябольскаму» — рандо, што па-французску (rondeau) азначае круг 3. Верш у цэлым — прыклад гармоніі зместу і абранай формы, слоў і вобразаў. Дарэчы, гэта якасць характэрна і для іншых так званых цвёрдых стра-фічных форм (рандель, трыялет, санет і інш.), якія служаць у М. Багдановіча зусім рацыянальнай па сваей сутнасці мэ-це: «прышчапіць да беларускай пісьменнасці здабыткі чужа-земнага паэтычнага труда, памагчы ёй атрымаць больш еў-рапейскі выгляд. Апрача таго, фактам з'яўлення іх хацеў бы я давесці здатнасць нашай мовы да самых строгіх вымог формы верша, іншы раз вельмі цяжкіх» (II, 497). Мэта рацыянальная, аднак і ў ёй знаходзім першакры-ніцу: пачуццё — любоў да радзімы, да свайго народа і род-най мовы. Большасць вершаў з цыкла «Старая спадчына», а таксама іншых твораў — асабліва з філасофскай лірыкі паэта — сведчыць, што формы, нават «чужаземныя» і ра-цыянальна абраныя, дазвалялі Багдановічу на высокім ма-стацкім узроўні выказваць свае думкі і пачуцці, бо строгая ўнутраная логіка і гарманічнасць іх структурных сувязей адпавядалі характару мастацкага мыслення паэта. Паэзія перш за ўсё ацэньваецца як цэлае, успрымаецца ў адзінстве зместу і сродкаў выказвання. Яна, як і мастац-тва наогул, па самой прыродзе ўспрымання — з'ява сінтэ-тычныя і адначасова патрабуе не толькі разумовага, але і эмацыянальнага напружання і толькі пры наяўнасці гэтых якасцей паўстае ва ўсім сваім багацці. Пры гэтым культура паэтычнага мыслення, увасобленая ў вершаванай форме,— неад'емная частка эстэтычнага ўздзеяння. Разам з тым да-сведчанасць у мастацкіх прыёмах, а дакладней у іх змястоў-насці, аказваецца немалаважнай для ўспрымання паэтычных твораў. Выяўляючы змястоўнасць мастацкіх сродкаў, літарату-разнаўства рэгулюе тыя «нажніцы» культурнага вопыту, дкія звычайна існуюць паміж паэтам і чытачом, што асаблі-ва важна пры ўспрыманні твораў філасофскага складу, бо у іх пры ўважлівым разглядзе эстэтычная каштоўнасць аказваецца вышэй за чыста філасофскую. У такіх вершах мікраэлементы іх структуры аказваюцца асабліва значнымі, бо звязваюць часам самыя аддаленыя рэаліі сусвету, гра-мадскага жыцця і культуры з псіхалагічным, унутраным станам асобы. У крытычных артыкулах, эсэ і рэцэнзіях М. Багданові-ча выяўляюцца яго светаразуменне і погляды на грамадскае жыццё. Тут паўстае даволі стройная карціна. Гістарычны погляд паэта на развіццё беларускага народа цэласны. 1м улічаны і сацыяльныя ўмовы, і духоўныя запатрабаванні грамадства ў пэўныя часы ў сувязі з гэтымі ўмовамі. Адра-зу ж заўважым, што і ў публіцыстыцы Багдановіча прасту-пае паэтычная прырода яго мыслення, што кідаецца адразу ў вочы пры супастаўленні вобразаў, якія сустракаюцца і ў некаторых яго вершах, і ў крытычных артыкулах. Паспра-буем паказаць гэта, прааналізаваўшы вобразы, якія сустра-каюцца ў розных жанравых структурах. Прывядзём радкі з верша Багдановіча «За дахамі места памеркла нябёс паза-лота»: Музыкі стагнанне ліецца па вулках з бульвара, Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні; Укруг тоўстага шкла яна ўецца, як лёгкая хмара, А к свету прабіцца не можа... і томіцца марна. I ўспомніў я час: срэдзь асенняй нахмуранай ночы Музыка заиграла, агні ў вышыне запалалі, I дыхалі грудзі шырока, свяціліся вочы... Мы к свету ўзляцелі... і шкло ўкруг яго напаткалі. (1.78) Канкрэтна-пачуццёвы вобраз першай страфы блізка су-тыкаецца з іншымі, а па сутнасці пераасэнсоўваецца, інтэр-прэтуецца ў асацыятыўна разгорнуты вобразны рад. У артыкуле Багдановіча «Глыбы і слаі» гэты троп ('маш-кара, якая злятаецца на святло') ужыты ў іншым кантэксце і эмацыянальна ўзбагачае думку, ледзь не супрацьлеглую той, што выказана ў прыведзеным вершы. У аснове верша — горыч успамінаў аб няспраўджаных надзеях, якія ўзніклі ў чалавечых сэрцах пасля першай рускай рэвалюцыі. У артыкуле ж паэт выказвае думку аб канцэнтрацыі літаратурных сіл і прагрэсіўнай грамадскасці ў Беларусі: «Усякі выясніў-шыйся, абасобіўшыйся пісьменнік хоць бы праз адно гэта стаіць на крок уперадзе пісьменнікаў-аднаднёвак, вабіць іх сваёй яркасцю, як аганёк матылькоў, і, прывабіўшы, гур-туе вакол сябе, творыць літаратурны кірунак» (II, 95). |