Произведения Интересные ссылки Дача: скандинавские технологии: деревянные дома под ключ. . дэу запчасти и запчасти daewoo заказать в магазине. | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАПры аналізе мікраструктуры названых вершаў, дзе дзей-нічаюць, як і ў жыцці, законы працягласці часу і прасторы, сацыяльных адносін, дзе так ці інакш адчуваецца аўтарская пазіцыя, можна адразу заўважыць і элементы несупадзення. Паглядзім, якім чынам рэалізуецца сказанае на прыкла-дзе верша Багдановіча «Над магілай мужыка». Адрозненне прыкметна перш за ўсё на ўзроўні такіх значымых элемен-таў знешняй структуры, як рытм і гукавая арганізацыя. Калі ў Меражкоўскага прастора — цэлы сусвет («Вселенная полна вопросов: для чего?»), то ў Багдановіча дакладна ўказва-Іецца месца і аб'ект роздуму — «Над магілай мужыка». Калі для Меражкоўскага пустата жыцця і бязмэтнасць існаван-Іня касмічная, то ў Багдановіча канкрэтныя межы часу і гра-Імадства — дарэвалюцыйная рэчаіснасць. У той час як верш ІБагдановіча аўталагічны па стылю (усяго тры эпітэты, і тыя Істалыя, і таму не нясуць самастойнай экспрэсіі, а хутчэй указваюць на сацыяльную прыкмету сродкамі, блізкімі да I фальклорных,— «халодная магіла», «гліна цяжкая», «грудзі Іўпаўшыя»), Меражкоўскі атрыбутаваў свайго героя пышным саркафагам уяўнай смерці і цэлай сістэмай абстрактных, далёкіх ад рэчаіснасці сімвалаў. Разгледзім верш Багдановіча «Над магілай мужыка» ў кантэксце яго асабістай творчасці. Аўтарская пазіцыя ў 1 гэтым вершы па сутнасці супадае з той, якую знаходзім у ін-|шых яго творах (напрыклад, «Усплывае грамада сіфонафо-жра», «Дождж у полі і холад...», «Цемень»). Блізкасць названых Багдановічавых вершаў назіраецца і на ўзроўні вобраз-нага ўяўлення. Акрамя таго, у артыкуле аб Ножыне, які ўказвае на крыніцу паходжання іх вобразнасці, Багдановіч Іпісаў: «I ў межах цяперашняй грамадскай сістэмы выхаду ; з гэтай супярэчлівасці інтарэсаў развіцця няма» (II, 368). Словы гэтыя сведчаць, што іх аўтар бачыў выйсце толькі ў знішчэнні капіталістычнай сістэмы і што яго не задавальня-ла пасіўнасць людзей-сіфонафор, якія высільваліся, але не змагаліся за лепшае жыццё з прычыны сваёй сацыяльнай несвядомасці. Каб выразней падкрэсліць аўтарскую пазіцыю М. Баг-дановіча, глыбіню яго грамадзянскай думкі, прывядзём верш «Мая душа», у якім лірычны герой уяўляе сабою зу-сім іншы тып чалавека, здольнага на барацьбу і на высокія парыванні: Мая душа, як ястраб дзікі, Што рвецца ў неба на прастор, Вартуе вольных птушак крыкі,— Мая душа, як ястраб дзікі. Учуўшы іх, страсе вялікі Свой сон, шыбне ды вышай гор,— Мая душа, як ястраб дзікі, Што рвецца ў неба на прастор! (I, 180) Верш гэты сведчыць, што Багдановіч быў далёкі ад про-паведзі пасіўнага сузірання, уласцівага некаторым паэтам дэкаданса перадрэвалюцыйнай пары. Бліжэй Багдановічу былі купалаўскія матывы гэтага ж часу, у прыватнасці вершы Купалы, напісаныя ў 1909 г.: «Песня званара», «Тут і там», «Я не плачу над братняй магілай», «3 песень беззямельнага». Жыў, не жыў, шчасця знаў, не зазнаў, Палажылі ў дамоўку— ляжы! Дайце ж камень на грудзь, каб не ўстаў Беззямельнік, гаротнік сляпы!.. («3 песгнь беззямельнага») |