Произведения Интересные ссылки Elegance . Любые шторы под ключ на заказ - римские шторы. Шторы как искусство. | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАНекалькі разнародных, далёкіх, толькі па асацыяцыі су-аднесеных вобразаў ствараюць цэласную і надзвычай вы-разную карціну. У дадзеным выпадку індывідуальнае ба-чанне паэта выяўлена ў вобразнай, пачуццёва-значымай, а не абстрактна-паняційнай форме (у філасофскай лірыцы ня-рэдка ўжываюцца і тая, і другая). 3 упэўненасцю можна сказаць, што калі тая ці іншая грамадская ці палітычная думка М. Багдановіча актуальная для многіх перадавых асоб яго часу, у тым ліку і вядомых паэтаў, то вобразнае ўвасабленне мастацкай ідэі — здабытак асабісты і застанец-ца ў паэзіі непаўторным, як той жа малюнак буры. Тут дарэчы прывесці думку, выказаную М. А. Дабра-любавым: «У творах таленавітага мастака, якімі б яны ні былі разнастайнымі, заўсёды можна прыкмеціць нешта агульнае, тое, што характарызуе ўсіх іх, і тое, што адроз-нівае іх ад твораў іншых пісьменнікаў. На тэхнічнай мове мастацтва прынята называць гэта светапоглядам мастака, але дарма пачалі б мы рупіцца пра тое, каб прывесці гэты светапогляд да пэўных лагічных збудаванняў, выказаць яго ў адцягненых формулах. Адцягненасці гэтай звычайна не бывае ў самім усведамленні мастака: нярэдка нават у адцягненых разважаннях ён выказвае паняцці надзіва супраць-леглыя таму, што выказваецца ў яго мастацкай дзейнасці,— паняцці, якія ён прыняў на веру ці здабыў праз уяўна пад-манныя, наспех, чыста знешнім вобразам, складзеныя сілагізмы. Асабістыя ж погляды яго на свет, якія служаць ключом да характарыстыкі яго таленту, трэба шукаць у сі-стэме жывых вобразаў, якія ён стварае» 9. Аналіз суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага ў фі-ласофскай лірыцы М. Багдановіча паказвае, што як паэт новага часу ён карыстаўся метадам саманазірання і сама-выяўлення, г. зн. аб'ектывізаваў сваю свядомасць. Тое, што было ў яго паэзіі найбольш аб'ектыўным, ра-цыянальным, было і найбольш даступным і агульным для многіх. Грамадзянскі і філасофскі пафас яго вершаў пры ўважлівым разглядзе аказваецца блізкім лепшым беларус-кім паэтам — Купалу і Коласу: Багдановіч падзяляў пера-давыя ідэі рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху свайго часу. Сярод праграмных твораў паэта ёсць верш «Мае песні», які варта прывесці тут у сувязі са сказаным. Датуецца ён 1908 г. і, як бачым, прыпадае на самы пачатак творчай дзей-насці Багдановіча. Акрамя таго, адзначым, што пасля 1905 г. у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху акрэслілася тая ідэйна-палітычная дыферэнцыяцыя, якая перад кожным мастаком паставіла альтэрнатыўнае пытанне: чые інтарэсы ён выказвае — народа бо яго прыгнятальнікаў? Як паэт філасофскага складу мыслення, з высока развітой самарэ-флексіяй, Багдановіч найбольш выразна выказаўся ў пер-шай частцы верша. Дарэчы, верш «Мае песні» і фармальна складаецца з дзвюх асобных, памечаных нумарамі частак: Калі смутак моцна дзьме душу маю I шкада мне дзён загубленых сваіх,— Я паціху песні сумныя пяю, Усю жуду сваю выкладываю ў \х. Ціха песня разліваецца, звініць, Вымаўляе, як я моладасць згубіў, Як дагэтуль не патрапіў палюбіць I саўсім, бадай, праўдзіва шчэ не жыў. (I, /58) Прывядзём другую частку верша, якая сведчыць, што свет асабістых псіхалагічных перажыванняў быў той сферай для паэта, якая заўсёды кантралявалася высокаразвітым этычным і грамадзянскім пачуццём: |