Произведения Интересные ссылки сплит-системы цитаты на сайте. . Www.stone-hendge.ru столешницы из камня без выходных спешите купить. . обшивка дома сайдингом москва и область . | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАІронія верша, як бачым, разлічана на чытача, які даволі добра арыентуецца ў літаратуры. Становіцца зразумелым тое, што М. Багдановіч часцей улічваў пэўную ўстаноўку чытача ў адносінах да зместу твора. У якасці прыкладу можна назваць верш «Кінь вечны плач свой аб старонцы!», у якім паэт прадугледжваў кан-крэтны жыццёвы вопыт чытача і разам з тым яго дасведча-насць у тэматыцы сучаснай яму літаратуры. У дадзеным вьіпадку меліся на ўвазе тыя вершы нашаніўскага перыяду, асноунай тэмай якіх было гаротнае жыццё беларускага народа. Вершы гэтыя, як відаць, не поўнасцю задавальнялі паэта сваей аднастайнасцю і настроем безвыходнасці, бо сам Баг-дановіч добра адчуваў духоўную сілу беларускага народа і верыў у яго светлую будучыню: Не эгасла сонцаі Сонца гляне, Усіх падыме ада сна. Ён, тэты дзень, яшчэ настане,— i ачуняе старана! Такім чынам, устаноўка на ўспрыманне мастацкага твора паказвае, што эстэтычныя запатрабаванні чалавека ў пэўнай ступені суадносяцца з магчымасцямі іх задавальнення. Часам рацыянальнае ўспрыманне прачытанага (або па-чутага) можа быць выяўлена ў асобнай крытычнай заўвазе або асобнай, хоць і не выказанай, але выразна ўсвядомленай думцы. Такое адступленне ад адзінства рацыянальнага і эмацыянальнага ў бок рацыянальнай інтэрпрэтацыі гэтак жа неабходна, як і адваротная з'ява: калі мы як бы цалкам паддаёмся пачуццю або інтуітыўнаму сузіранню, што аха-піла нас, і нават не імкнёмся пэўным чынам сфармуляваць лагічнае суджэнне, думку ў сувязі з перажытым. Такія ва-ганні ад рацыянальнага да эмацыянальнага толькі ўзмацня-юць эстэтычнае пачуццё, забяспечваюць яго працягласць. Па меры затухания эстэтычнага пачуцця выкрышталі-зоўваецца эстэтычнае суджэнне, у якое ўваходзіць не толькі момант пазнання аб'екта, але і адпаведная яго ацэнка. Такім чынам, дыялектычная ўзаемасувязь пазнання і ацэнкі з'яў-ляецца характэрнай, істотнай рысай эстэтычнага ўспры-мання. У аснове эстэтычнай ацэнкі ляжыць сістэма ведаў і ўяўленняў, якая выступае ў суадносінах з эстэтычным гу-стам і ідэаламі асобы. Пры гэтым эстэтычны густ і ідэалы асобы, якія кантралююцца грамадскімі крытэрыямі прыго-жага, арганічна займаюць сваё месца ў акце ўспрымання, рэгулюючы з аб'ектыўнага боку эстэтычную ацэнку. У якас-ці канкрэтна-гістарычнага крытэрыю прыгожага, паводле марксісцка-ленінскай тэорыі адлюстравання, выступае імен-на грамадска-эстэтычны ідэал. У літаратуры эстэтычны ідэал мае сваю спецыфіку, абу-моўленую тым, што адвечныя пачаткі мастацтва — рацыянальнае і эмацыянальнае — увасоблены ў сістэме мовы. Паэзія мае гісторыка-камунікатыўны характар і на аснове мовы стварае з веку ў век, ад твора да твора сваю сістэму выяўленчых сродкаў. Знешняя неабходнасць, праяўленая ў форме, разумеецца і ўспрымаецца чытачом агульна, у цеснай узаемасувязі са змястоўнасцю паэзіі, і таму яна тая ж, што і неабходнасць унутраная. Увасабляецца яна ў літаратурным творы іменна ў тым выглядзе, у якім час «выказвае» ■ замацоўвае сябе, сваё гістарычнае быццё. Так, часам па стылявых адзнаках ужо можна пазнаць, да якой эпохі нале-жыць аўтар, якой ідэйна-эстэтычнай арыентацыі прытрымліваецца. Тым не менш пры усей агульнасці сродкау, якія выпра-цоўвае гістарычная паэтыка, і тых ідэй, якімі жыве грамад-ства на той ці іншай ступені развіцця, рацыянальнае і эмацыянальнае ў паэзіі носяць індывідуальны характар. У мастацтве нельга паўтарыць таго, што з'яўляецца эстэ-тычна дасканалым, бо яно звязана з індывідуальным, інтуі-тыўным вопытам, з непаўторнымі шляхамі пазнання свету. Гэтыя агульныя думкі тэарэтычнага характеру досыць важныя для арыентацыі ў такім складаным пытанні, як суадносіны рацыянальнага і эмацыянальнага ў паэзіі. Трэба зноў і зноў падкрэсліць, што як ідэі, так і формы іх выяў-лення маюць сваім першавытокам і асновай эстэтычныя патрабаванні чалавека. «Мастацтва можа зрабіцца предметам навуковага вывучэння толькі тады,— пісаў Л. Выгоц-кі,— калі яно будзе разглядацца як адна з жыццёва важных функцый грамадства». Няцяжка заўважыць, што творчасць М. Багдановіча крытыкай ранейшага часу разглядалася пераважна з боку ідэйнага зместу. Аднабаковасць у вывучэнні творчасці М. Багдановіча была адзначана крытыкай 60-х гадоў (М. Грынчык, А. Клышка, А. Лойка, Н. Перкін). У той час выйшла большасць кніг і артыкулаў, у якіх аналіз твораў паэта быў па сутнасці сістэмным, г. зн. што змястоўнасць твораў разглядалася ў адзінстве зместу і формы. |