Произведения Интересные ссылки Лечение зубов и стоматология Люберцы. Телефон стоматология Люберцы. . кирпич облицовочный цены заказать новый москва и область. | У ГоркімАпрача пісем Адама Ягоравіча захаваліся пісьмы Анны Іванаўны Гапановіч (Нюты) да сястры Веры Іванаўны, пісьмы брата іх Пятра Івапавіча і іншыя. Усяго ў нашым распараджэнні болын пяцідзЗсяці пісьмаў, якія так ці іпакш датычаць лёсу Максіма Багдановіча, яго блізкіх. Бывайце здаровы, жывіце шчасліва Я шчыра падзякавала Наталлі Глебаўне за беражлівае захаванне каштоўпых матэрыялаў. Наталля Глебаўна сціп ла адказала, што гэта заслуга не яе, а яе маці Веры Іва-паўны. Вера Іванаўна, якой так шчыра давяраў усе свае думкі і выдавецкія справы Адам Ягоравіч, памерла ў 1949 г. На працягу ўсяго жыцця яна захоўвала фота сям'і Багдановічаў, пісьмы свайго дзядзькі Адама Ягоравіча і іпшых сваякоў, а пасля смерці сястры Анны Іванаўны (Нюты) і рукапісны сшытак М. Багдановіча «Зеленя». Наталля Глебаўна расказала многа цікавага пра сям'ю Багдановічаў, удакладніла некаторыя даты. Гутарыла я і з малодшымі яе сёстрамі — астраномам-геадэзістам Ана-стасіяй Глебаўнай Кунцэвіч і з выкладчыцай літаратуры Таццяпай Глебаўнай Сібіраковай. Вельмі ўзрадавала мяне знаёмства са стрыечнай сяст-рой М. Багдановіча — Аннай Кірылаўнай Гразновай. Мы з Наталляй Глебаўпай прыехалі да яе на прыга-радную дачу, калі пачало цямнець. У гародзе паліла галлё прыгожая пажылая жанчына. Калі яна даведалася, адкуль я прыехала, твар у яе ўвесь засвяціўся радасцю. Зайшлі па тэрасу малепькай дачы. На канапе ляжаў зачытаны, без вокладкі, экземпляр прыжыццёвай кнігі Максіма Багдановіча «Вянок». Анна Кіпрыянаўна ўзяла яе з сабой, калі выбіралася вясной на дачу. Гэта адзіная кніга паэта, якую яна ведала. Анна Кіпрыянаўна жыла ў Мінску да 1915 г., а ў час вайны пераехала ў горад Яраслаўль. Максіма Багдановіча ведала асабіста з 1915 г. да яго ад'езду з Яраслаўля ў 1916 г. Максім быў старэйшы за яе, жыў у гэты час напружанай творчай працай. Дружыла Анна Кіпрыянаўна болып з яго малодшымі братамі, асабліва з Мікалаем. Анна Кіпрыянаўна расказала аб мінскім перыядзе (1891—: 1892) жыцця сям'і Багдановічаў (яе маці Анна Апанасаўна жыла ў той час каля года ў сям'і Адама Яго-равіча): «Адам Ягоравіч настаўнічаў, жонка — дома. Было двое дзяцей. Жылося цяжка. У бліжэйшай краме бралі напа-вер. Купляюць, купляюць, набяруць многа — крамнік болын не дае». На другі дзень Анна Кіпрыянаўна прыехала з дачы і прыйшла да Наталлі Глебаўны. Пазнаёмілася з новымі выданнямі кніг Максіма Багдановіча і крытычнай літара-турай пра яго, якія я прывезла з Мінска, праслухала пла-сцінкі з рамансамі на словы паэта і ўзяла чытаць двух-томнае выданне Твораў (1927—1928). У кожнай з гэтых сем'яў, якія жывуць у Горкім, я знайшла даўнейшыя выданні твораў Максіма Багданові-ча _ або «Вянокі» 1913 г., або Творы 1927—1928 гг. вы-дання. Сустракалі мяне як жаданага госця з родных мясцін. Шчыра дзяліліся ўсім, што мелі і ведалі, жыва цікавіліся радзімай, Беларуссю. |