Произведения Интересные ссылки | Максімава зязюляПуста мне ў дарозе. Hi душы... Лес і лес. Кедры, лісцвянкі, бя-розы, малады параснік, кусты каля балот. I не сказаць, каб усё гэта было вельмі пышна, густа ці наогул пры-гожа. Звычайны лес, часам даволі рэдкі і нават дробны. А галоўнае — нейкая адвечная маўклівая нуда пануе тут і гняце думкі і пачуцці. I птушак не чу-ваць. Толькі зрэдку тарабаніць жаўна. Вось я выходжу на болыны пра-гал, зелянейшы ад бяроз на яго ўскрайках,— дзесьці далека і неяк асабліва сумна еакукавала сібір-ская зязюля: — Ку-ку! Ку-ку! I мне ўспомніліся яго сумныя. вершы: Не кувай ты, шэрая зязюля!.. Ці прылятае яна, шэрая, там, у Крыме, пакукаваці яму? I дзе будзе мае апошняе прыту-лішча? Можа, тут, у Сібіры,— як і яму, на далёкай чужыне? I колькі, колькі нас, хадакоў і пасяленцаў, слухалі тут гэтае сум-нае кукаванне, прыгадваючы сабе бары мілае далёкае бацькаўшчы-ны? 1969 [год публікацыі] |