У ЗАЧАРОВАНЫМ ЦАРСТВЕO voi, ch’avete gl’intelletti sani Mirate la dottrina, che s’asconde Sotto’l velame degli versi strain. Dante. Inf. ІХ* (* О вы, разумныя, зірніце самі, І кожны настаўленне зразумее, Схаванае за дзіўнымі радкамі. Дантэ. Пекла. ІХ)
Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун Пачынае няголасна граць: Пад рукамі яго, навяваючы сум, Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн, Тонкаствольныя сосны звіняць.
І ці трэба казаць, чаму сціхла рака, Зашамрэлі мацней каласы І аб чым шэпча ім галасок вецярка, Што зіяе-дрыжыць на лісцёх лазняка: Кроплі слёз ці халоднай расы? |