Произведения | БУРАПанурая, вялізная жывёла Па шыры неба ў даль марудна праплывае. Усё сціхла. Але вось паветра рассякае Агністы меч і зіхаціць вясёла.
Ударыў ён — і грукат пракаціўся; Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць. І ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць, А людзі кажуць: гэта дождж праліўся. |