Произведения Интересные ссылки | Прывет табе, жыццё на волі!Оглянись — и мир вседневный Многоцветен и чудесен. А. Фет
Прывет табе, жыццё на волі! Над галавой — дубоў павець, Віднеюць неба, горы, поле Праз лісцяў сець. Лахмоцці ценяў на палянах Схаваўшы золата, ляжаць; Яго слаі з-пад дзір парваных Аж зіхацяць. А к ночы свой чырвоны веер У небе сонца развярне, І разварушаны ім вецер У даль памкне. Калі жа пабляднее золак І цёмнай зробіцца вада Заззяе серабром іголак Зор грамада. І роўна мілымі зрабіцца Здалеюць яркі блеск і цень, Той дзень, што мае нарадзіцца, І знікшы дзень. | Наши спонсоры |