Произведения Интересные ссылки | Блішчыць у небе зор пасеўБлішчыць у небе зор пасеў; У полі — рунь, і ў небе — рунь. Да рэчкі лецячы, ўзляцеў Між імі марай белы лунь.
Кажан пранёсся на крылах, Стракочуць конікі ў траве, Снуюцца мышы на палях, Здаецца — ўсё вакол жыве.
Жыццё чуваць з усіх старон, Жыццём наноўнены ўвесь мрок. Ці ж загубіў плывучы сон С чырвоных макоў свой вянок? |