Произведения | Ціха па мяккай травеЦіха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла; Ціха з заснуўшых палян
Плыў у гару і знікаў, Быццам дым сіневаты з кадзіла, Рэдкі правідны туман;
Неба ўсю глыб ажывіўшы, Патроху праз цемнь выглядалі Зорак дрыжачых вянкі;
Конікі суха звінелі; Шырэй разліваліся хвалі Цёмнай, люстранай ракі;
Пала раса; у палёх Загарэліся пацеркі мілых Жоўта-чырвоных агнёў...
Час, калі трэба журыцца Душою на свежых магілах Пуста пранёсшыхся днёў. |