Произведения | Вечар на захадзе ў попеле тушыцьВечар на захадзе ў попеле тушыць Кучу чырвоных кавалкаў вугля; Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць, Не скалыхнуцца ні траўкай паля; Цёмныя цені даўжэй у лагчыне, Птушкі прыстаўшай марудней палёт; Сумна плыве маладзік бледна-сіні Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд; Іскрацца зорак сняжынкі маркотна, Збожжа пакрьлася шызай расой... Кіньма жа думкі аб долі гаротнай, Хоць бы на момант спачынем душой! |