Произведения Интересные ссылки | РАЗРЫТАЯ МАГIЛАPolatаj nad groby, Piosenko żałoby. Żygliński Дробны дождж сячэ, ліецца; Вецер злосна ў хату рвецца, Ў полі стогнам аддаецца, Стукне ў дзверы і вакно; — Сэрцэ беднае заб'ецца І адразу ў ім прачнецца, І адразу скалыхнецца Усё, што згінула даўно.
Ўспомніць сэрца, што любіла, Ўспомніць моладасць і сілу, Ўсё, што знікла і уплыла, Ўсё успомніць, як у сне. Бачу: сэрца не забыла, Што жыццё ў ім загубіла... І разрытаю магілай Вее сумна на мяне. |