Произведения | Ноч. Газніца гарыць, чырванееНоч. Газніца гарыць, чырванее, І гарбата, астыўшы, стаіць. За сцяной запявае завея, Сумна бомамі ў полі звініць. З краю ў край яе гул аддаецца, І чагось усё думаю я, Што з няволі зімовай там рвецца Крэпка скутая снегам земля: Грудзі моцныя цяжка ўздымае, Ветрам вее, як дыхаць пачне, Снег халодны ў палёх калыхае, І вось-вось свае путы страхне. |